У Маскоўскай вобласці іерэй забіў жонку, якая збіралася з ім развесціся. Мужчына вывез яе ў лес прыкладна за 100 кіламетраў ад іх дома, і нанёс 7 нажавых раненняў. Пасля гэтага ён схаваў Ганнін труп і з'ехаў.

Фота: Mash.
Перад забойствам дзяўчына адправіла паведамленне маці, у якім напісала пра дзіўныя паводзіны мужа: «Ён мяне кудысьці вязе».
Святар прызнаўся ў злачынстве на першым допыце, хоць падчас першай сустрэчы з праваахоўнікамі заяўляў, што не ведае, дзе знаходзіцца жонка.
Праваахоўнікі высветлілі, што адносіны паміж мужам і жонкай разладзіліся два гады таму. У апошнія месяцы жонка настойліва прапаноўвала аформіць развод, але 30-гадовы іерэй згоды не даваў, бо не хацеў праблем з кар'ерай святара.
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары