Усяго патроху44

Як гамельчукі з прымусовай дактыляскапіяй змагаюцца

Супрацоўнікі адной з гомельскіх фірмаў напісалі ў мясцовы РУУС заявы з патрабаваньнем зьнішчыць атрыманыя ў іх ўзоры адбіткаў пальцаў.

Супрацоўнікі адной з гомельскіх фірмаў напісалі ў мясцовы РУУС заявы з патрабаваньнем зьнішчыць атрыманыя ў іх ўзоры адбіткаў пальцаў.

Гісторыя двух жыхароў Гомелю тыповая. Некалькі тыдняў таму ў іхнюю фірму наведаўся ўчастковы міліцыянт і запрасіў усіх мужчынаў прайсьці дактыляскапічную рэгістрацыю.

«Ніхто не адмовіўся, дый мы ня ведалі, што тое можна рабіць толькі добраахвотна. Ніводзін міліцыянт жа пра гэта не сказаў» — кажа адзін зь іх.

Пазьней даведаліся, што існуе адпаведны закон (Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 лістападу 2003 г. №236-З «Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі» — НН) і што ў іх ёсьць законнае права патрабаваць зьнішчэньня вынікаў дактыляскапічнай рэгістрацыі.

Трэба толькі напісаць заяву. У РУУСе да такой ідэі паставіліся з прахалодай, але заявы такі прынялі, зазначыўшы, што чакаць адказу давядзецца месяц. А сёньня, праз два тыдні пасьля падачы заяваў, абодвух выклікалі на гутарку.

«Нам патлумачылі, што зьнішчыць нашыя адбіткі яны могуць хоць зараз, але пры жаданьні яны могуць іх узяць у нас прымусова ў любы момант. Так і сказалі – прымусова» – кажа гамяльчук. Супрацоўнікі фірмы не спалохаліся і настаялі на сваім. Міліцыянты ж нагадалі пра тое, што маюць законнае права пачакаць да канца месячнага тэрміну. На тым пакуль і разышліся.

Даведка: Згодна арт.7 Закону «Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі» ад 4 лістападу 2003 г. № 236-3 абавязковай дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі падлягаюць прызнаныя недзеяздольнымі альбо абмежаванымі ў дзеяздольнасьці паводле рашэньня суду; падазраваныя (абвінавачаныя) ў зьдзяйсьненьні злачынства альбо асуджаныя за зьдзяйсьненьне злачынства; асобы, што знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў органах МУС; асобы, у адносінах да якіх прымененыя прымусовыя меры бясьпекі і лячэньня, прадугледжаныя КК РБ; а таксама асобы, што зьдзейсьнілі адміністрацыйныя правапарушэньні, за якія прадугледжваецца адказнасьць у выглядзе адміністрацыйнага арышту.

У адпаведнасьці з ч.2 арт.234 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ, сьледчы, дазнавальнік мае права атрымаць узоры як адбіткаў пальцаў, почырку сьліны, крыві, так і інш. для параўнаўчага дасьледаваньня ў пацярпелага, а таксама ў сьведкі зь яго асабістай згоды ў выпадках, калі ўзьнікла неабходнасьць высьветліць, ці не пакінуў ён сьляды на месцы здарэньня альбо рэчавых доказах.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць