Усяго патроху33

Службовым сабакам у Аўстрыі і Швейцарыі выдалі абутак праз спёку

У Цюрыху і Вене з-за высокай тэмпературы моцна нагрэўся асфальт. Пасля гэтага ў паліцыі вырашылі выдаць сабакам адмысловыя тапачкі для абароны іх лап, — піша сайт Neue Westfalische.

Прэс-сакратар гарадской паліцыі ў Цюрыху заўважае, што абутак для паліцэйскіх сабак — гэта далёка не навіна. Справа ў тым, што ён выкарыстоўваецца ў аперацыях, дзе існуе небяспека шкла на зямлі. Больш за тое, калі сабакі рыюцца ў аўтамабілях, напрыклад, у пошуках наркотыкаў, яны таксама носяць абутак, каб абараніць салон ад пашкоджання кіпцюрамі.

З гэтага часу абутак жывёлам выдалі і з-за спёкі. Пры гэтым паліцэйскія самі вырашаюць, абуваць сваіх чатырохногіх сяброў ці не.

Паліцэйскія раяць і звычайным уладальнікам сабак паклапаціцца пра сваіх гадаванцаў — маленькіх браць на рукі, а вялікім купіць абутак.

Зразумець, што асфальт вельмі гарачы і небяспечны для жывёл проста — дастаткова прыкласці да яго далонь на пяць секунд. Калі стане занадта горача, гэта азначае, што для сабачых лап гэта прыкладна тое ж самае.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі30

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні15

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста3

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці2

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў1

Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне27

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ10

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі30

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць