Ноччу 7 жніўня ў пункце пропуску «Дамачава» грамадзянін Расіі, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, паспрабаваў правезці на сваім мікрааўтобусе амаль 29 кілаграм марыхуаны. Як патлумачыў кіроўца, пра крымінальны груз ён нічога не ведаў.
Машыну замежніка затрымалі да рашэння суда. За незаконнае перамяшчэнне праз мяжу Беларусі наркатычных сродкаў мужчыну пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары