Суд у Гаазе разгледзіць пазоў расійскай кампаніі да Беларусі
Слуханні па справе расейскай кампаніі «Маноліум працэсінг» супраць Рэспублікі Беларусі адбудуцца ў Гаазе праз год. Пра гэта Tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы.
15 лістапада 2017 «Маноліум працэсінг» апавясціў улады Беларусі аб арбітражы, і з гэтага моманту пачаўся арбітражны разгляд паміж расійскім інвестарам і Рэспублікай Беларусь.
Сума пазову складае каля 200 млн даляраў.
«Маноліум працэсінг» пабудавала ў Мінску тралейбуснае дэпо, але не атрымала за яго кампенсацыю. Як лічылі беларускія ўлады - з прычыны зрыву рэалізацыі інвестдамовы па ўзвядзенню ў цэнтры Мінска шматфункцыянальнага комплекса.
Патрабаванні расійскай кампаніі выстаўленыя на падставе Дамовы аб ЕАЭС у адпаведнасці з Арбітражным рэгламентам ЮНСІТРАЛ. Быў сфармаваны склад арбітраў. Адзін прызначаны расейскім бокам, Станімір Аляксандраў (Балгарыя), другі - Беларуссю, Брыджыт Штэрн (Францыя), трэці, старшыня, - быў узгоднены першым і другім арбітрамі - Хуан Фернандэс-Армэста (Іспанія).
Па словах суразмоўцаў, прадстаўнікі Беларусі прасілі падзелу арбітражнага разбору на некалькі этапаў для таго, каб пытанні юрысдыкцыі і страт былі разгледжаны паэтапна (гэта значыць калі не будзе юрысдыкцыі, не будзе адказнасці і аналагічна - страт). Арбітры адмовілі ў гэтым «пасля вывучэння працэсуальных дакументаў, прадстаўленых бакамі».
Беларусь скарысталася таксама дамовамі аб прававой дапамозе з Расіяй, што прывяло да выкліку кіраўнікоў «Маноліум працэсінг» Андрэя Далгова і Арама Екавяна ў МУС РФ на гутарку.
На пытанні праваахоўнікаў пра прычыны нявыплаты падатку на нерухомасць у Беларусі ў 2013-2016 бізнесмены растлумачылі, што лічылі карыстанне зямельнымі ўчасткамі ў Мінску, вылучанымі ў часовае карыстанне ў рамках інвестдамовы, правамерным.
Далгоў таксама паведаміў прадстаўнікам МУС РФ аб тым, што на ўсе просьбы «Маноліум-Інжынірынг» (беларуская «дачка» «Маноліум працэсінг») аб вяртанні зямельных участкаў, вылучаных ёй у часовае карыстанне, і аб'ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца на зямельных участках, ва ўласнасць Мінска Мінгарвыканкам адказваў адмовай, што ў канчатковым выніку прывяло да банкруцтва «Маноліум-Інжынірынг», распавяла інфармаваная крыніца.
Слуханні па справе прызначаныя на 29 ліпеня - 2 жніўня 2019 у Гаазе, дзе знаходзіцца Пастаянная Палата Трацейскага Суда (Permanent Court of Arbitration).
Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў юрыдычнай кампаніі Baker & McKenzie, якая прадстаўляе інтарэсы «Маноліум працэсінг».
Міністэрству эканомікі даручана адстойваць інтарэсы Беларусі. Гэта вынікае з пастановы Саўміна ад 7 жніўня № 582. Мінэканомікі можа абараняць інтарэсы дзяржавы самастойна або з прыцягненнем юрыдычнай кампаніі. Інтарэсы Беларусі будзе адстойваць міжнародная юрыдычная фірма White & Case, пацвердзілі Tut.by у Мінэканомікі. Ад іншых каментароў там адмовіліся.
У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы1212
У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы12
Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр88
Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8
ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя1010
ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10
«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»44
«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4
«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі2424
«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі2525
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25
На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы22
На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2
У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?44
У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4
У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку22
У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2
Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы1111
Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11
Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол
Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1
«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4
«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25
На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2
У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4
У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2
Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2
Каментары