Здарэнні2020

У турме за дзень да вызвалення памерла суддзя, якую прысудзілі да 13 гадоў

У 2016 годзе Вярхоўны суд прысудзіў Алену Мельнікаву да 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчына праходзіла па «справе суддзяў», яе прызналі вінаватай у атрыманні хабараў, хоць сама Мельнікава падчас працэсу віну адмаўляла.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Алена Мельнікава падчас суда ў 2016 годзе. Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

— Алена памерла сёння ноччу ў калоніі. Заўтра яе павінны былі вызваліць, а спецыяльная машына — адвезці на лячэнне ў анкадыспансер, — распавядае TUT.BY знаёмы сям'і.

Вясной 2016 года Вярхоўны суд слухаў крымінальную справу ў дачыненні да сваіх былых калегаў. На лаве падсудных апынуліся суддзі Эканамічнага суда Мінска 38-гадовы Юрый Грушэцкі і 54-гадовая Алена Мельнікава. Калі першы фігурант цалкам прызнаў сваю віну ў атрыманні хабараў на суму 68 тысяч долараў, то Алена Мельнікава адмаўляла, што зацікаўленыя асобы перадалі ёй 13 800 даляраў. З абвінавачваннем жанчына была цалкам не згодная.

Вярхоўны суд прыгаварыў Грушэцкага да 11 гадоў пазбаўлення волі, Мельнікаву — да 13.

— Алена адбывала пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі, летам стала рыхтаваць дакументы па нагляднай скарзе, але ў чэрвені пачала скардзіцца на болі ў жываце. Яна і так была худой, а тут раптам рэзка схуднела, згарэла. Толькі ў жніўні дачка змагла дамагчыся яе абследавання, дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, 4-ю стадыю. Хутка сталі рыхтаваць дакументы на яе вызваленне, хутка іх падпісалі, гэта значыць на паперах на сёння Алена ўжо не лічыцца ў калоніі, хоць там знаходзілася да самай смерці. Заўтра яе павінны былі вызваліць, на гэты дзень замовілі спецыяльную машыну, якая б адвезла яе ў Мінск у анкадыспансер, — кажа знаёмы сям'і Алены Мельнікавай.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА4

Другі энергаблок БелАЭС адключылі ад сеткі з-за спрацоўвання сігналізацыі2

У Зімбабвэ жанчына выкрала і згвалтавала былога каханка, каб развеяць вядзьмарства4

Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў4

У Германіі рыхтуюць скарачэнні сацыяльных выплат: беспрацоўныя жывуць лепш за тых, хто працуе4

Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»1

Як беларусы чыталі і вымаўлялі царкоўнаславянскія словы ў XVIII стагоддзі? Ёсць магчымасць гэта высветліць8

Ізраіль шакаваны сеткай іранскіх шпіёнаў, якія дзейнічалі ў краіне2

За тыдзень на Гомельшчыне зафіксаваныя рэкордная колькасць залётаў дронаў і тры збіцці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць