Улада

Лідэр намётавага мястэчка абяцае новыя акцыі за свабоду ў чэрвені.

Травеньскі зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі падтрымаў курс Анатоля Лябедзькі: радыкальная апазыцыя Лукашэнку і ў той жа час непрызнаньне Мілінкевіча лідэрам незалежнага грамадзтва.

20 сакавіка. Моладзь ставіць першыя намёты на Плошчы. Справа – Дзяніс Дзянісаў.

Травеньскі зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі падтрымаў курс Анатоля Лябедзькі: радыкальная апазыцыя Лукашэнку і ў той жа час непрызнаньне Мілінкевіча лідэрам незалежнага грамадзтва. Што пра гэта думае маладое пакаленьне АГПоўцаў? Карэспандэнт «НН» пагутарыў зь сябрам АГП Дзянісам Дзянісавым. 27-гадовы Дзяніс быў адною з жывых легендаў Плошчы. У той жа час ён крытычна паставіўся да заявы камэнданта намётавага мястэчка Алеся Мазура і ягоных паплечнікаў, якія запатрабавалі ад лідэраў апазыцыі больш рашучай падтрымкі Мілінкевіча і фармаваньня жорстка структураванага руху. «Гэта перацягваньне коўдры», – так назваў інтэрвію з А.Мазурам у «НН» ананімны карыстальнік «Жывога Журналу» ў Інтэрнэце, чый допіс быў перадрукаваны на сайце АГП.

«Наша Ніва»: Прайшоў зьезд АГП. Галасавалі за Лябедзьку?

Дзяніс Дзянісаў: Я быў дэлегаваны на зьезд, але не прысутнічаў на ім. Сустракаўся з актывістамі моладзевых ініцыятываў, бо палічыў гэта важнейшай справай.

«НН»: Навошта Вы тады сябар АГП, калі Вам зьезд партыі ня важны?

ДзДз: Я не кажу, што гэта для мяне няважна. Але на сёньня праца менавіта з гэтымі людзьмі мне падаецца больш істотнай.

«НН»: Але калі б на зьезьдзе былі, галасавалі б за Лябедзьку?

ДзДз: За Лябедзьку.

«НН»: Хоць ён і выступае за раскол?

ДзДз: Гэта быў бы голас на карысьць лідэра партыі, а не агульнанацыянальнага лідэра апазыцыі. Дый тэрмін «раскол» тут не пасуе, бо апазыцыя па сутнасьці і не была аб’яднанай, каб яе можна было раскалоць. На маю думку, навідавоку не раскол, а наяўнасьць некалькіх апазыцыйных рухаў з падобнымі мэтамі, якім насьпеў час выпрацаваць правілы суіснаваньня ў канкурэнтнай барацьбе.

«НН»: Барацьбе між сабою? Гэта барацьба ці дзяльба кабанчыка?

ДзДз: Не, сапраўдная барацьба ня скончаная. Ад сакавіка безупынна ладзяцца флэш-мобы.

«НН»: А Пазьняк кажа, што флэш-мобы толькі адцягваюць моладзь ад нацыянальна-вызвольнага змаганьня. Што Вы адкажаце на гэта?

ДзДз: Кожны мае займацца сваёй працай. Мы мабілізуем грамадзтва, у палітыкаў – свае задачы. Мы прыцягваем увагу грамадзтва да самых балючых пытаньняў. Флэш-моб з марозівам, напрыклад, – знак таго, што ня ўсё ў парадку з грамадзянскімі свабодамі. А праблемы незалежнай прэсы, рэпрэсаваных актывістаў? Акцыі трымаюць і іх удзельнікаў, і міжвольных сьведкаў у тонусе, не даюць закасьнець. Яны прыцягваюць у нашы шэрагі ўсё больш маладых людзей. Мэта грамадзянскага вулічнага пратэсту – давесьці грамадзтву абсурднасьць сыстэмы, паказаць, што мы ёсьць, што супраціў працягваецца. Мы – гэта актыўная моладзь, якая будзе працягваць барацьбу, не зважаючы на асаблівасьці палітычнага календара. А Пазьняк… Што, і важнасьць флэш-мобу ў падтрымку «Нашай Нівы» ён таксама аспрэчвае?

«НН»: Мы чулі пра ідэю асобных удзельнікаў Плошчы асабіста праехацца па краіне, каб распавесьці праўду пра намётавае мястэчка. Гэта будзе?

ДзДз: Мы гатовыя. Прапрацоўваюцца апошнія тэхнічныя моманты. Магу сказаць, што ў бліжэйшы час распачнецца мабілізацыйная кампанія, у часе якой мы выявім сябе як арганізаваная сіла. З зразумелых прычынаў не магу пакуль паведаміць падрабязнасьцяў.

Гутарыў Сямён Печанко

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не дыктатар, мне ў галаву не прыйдзе змяняць Канстытуцыю». Прэзідэнт Сербіі Вучыч заявіў, што не пойдзе на трэці тэрмін2

Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся, як па ўказе Лукашэнкі косіць свой участак пяты раз за год9

У Расіі абмежавалі званкі праз Telegram і WhatsApp1

«Лідбір» вяртаецца ў звыклым фармаце. Хэдлайнеркай будзе Юлія Савічава12

Грыбнік пайшоў у лісічкі і сустрэў «птушку-дыназаўра»1

На поўдні Еўропы бушуюць лясныя пажары. Тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў

Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе4

Украіна мае пяць ключавых патрабаванняў у рамках урэгулявання вайны5

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць