Свет55

Прэзідэнт Наўроцкі заклікаў Сейм забараніць «бандэраўскую» сімволіку ў Польшчы

Караль Наўроцкі адрэагаваў на інцыдэнт на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, дзе ў суботу 9 жніўня падчас канцэрту Макса Каржа разгарнулі сцяг Украінскай паўстанцкай арміі часоў Другой сусветнай.

Скрыншот відэа se.pl

У эфіры Polsat News ён заклікаў Сейм прыняць папраўку да закона, якая забароніць выкарыстанне падобнай сімволікі ў Польшчы, піша «Украінская праўда».

«Неабходна разабрацца з законам, каб такія сітуацыі больш не паўтараліся», — сказаў Наўроцкі.

Прэзідэнт Польшчы назваў такую сімволіку «бандэраўскай». Паводле яго слоў, яе выкарыстанне ва ўкраінскай і польскай публічнай прасторы з'яўляецца абуральным. «Мы ўсведамляем, што і ва Украіне бандэраўская сімволіка ў народнай адукацыі не апісваецца так, як гэта адпавядае гістарычным даследаванням», — падкрэсліў ён.

Наўроцкі таксама падтрымаў рашэнне прэм’ер-міністра Дональда Туска аб выдварэнні з Польшчы некалькіх дзясяткаў наведвальнікаў канцэрту, дзе быў разгорнуты сцяг УПА. Ён не выключае, што гэта магла быць расійская правакацыя.

«Мы павінны рэагаваць вельмі рашуча, проста высылаючы такіх людзей з Польшчы», — заявіў прэзідэнт Польшчы.

Зазначым, што ўкраінец Дзмітрый, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт, потым запісаў відэа з выбачэннямі.

Каментары5

  • 777
    14.08.2025
    Жаба против гадюки
  • Эхма
    14.08.2025
    Бульдозер коржыкаў, то ли ещё будет.
  • Выдатная глеба для канспіралогіі
    14.08.2025
    Ян выбачыўся, але без належнай павагі

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі3

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

Лукашэнка пасля Алжыра зноў паляцеў у краіну, дзе яго доўга не маглі знайсці17

Украінцы зноў атакавалі нафтаправод «Дружба» на тэрыторыі Расіі8

З надыходам зімы ласі выходзяць на аўтатрасы, каб палізаць соль ВІДЭА2

Рутэ з іроніяй пракаментаваў грозныя заявы Пуціна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі3

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць