Свет11

Мерц і лідары ЕС выставілі Пуціну свае ўмовы, аднак эксперты сумняваюцца ў іх сіле

Канцлер Германіі правёў серыю сустрэч і відэаканферэнцыю з удзелам лідараў паловы краін ЕС, прэзідэнта Украіны і Дональда Трампа. Галоўнай тэмай стала магчымая здзелка паміж Вашынгтонам і Масквой па спыненні вайны ва Украіне, піша Bild.

Фрыдрых Мерц і Уладзімір Зяленскі. Фота: Filip Singer — Pool/Getty Images

Еўрапейскія лідары ў сумеснай заяве падкрэслілі, што «пры любых перамовах па Украіне за сталом павінны сядзець самі ўкраінцы». Яны таксама падкрэслілі, што не дапусцяць юрыдычнага прызнання расійскай акупацыі і будуць дамагацца для Кіева надзейных гарантый бяспекі.

Эксперт па бяспецы Пітар Нойман з лонданскага King’s College лічыць патрабаванні разумнымі, але ў размове з Bild папярэджвае, што Пуцін можа не пагадзіцца на іх. Паводле слоў Ноймана, Трамп, каб як мага хутчэй заключыць мірнае пагадненне, можа пайсці на саступкі Пуціну.

Палітолаг Ніка Ланге скептычна ацэньвае магчымасці еўрапейскіх лідараў уплываць на пазіцыю Расіі.

«Ад Еўропы не прагучала, што яна гатовая зрабіць, калі перамір’е не будзе дасягнута, і як яно будзе забяспечана. Ціск на Пуціна сёння не стаў мацнейшым», — адзначае ён.

Паводле слоў Ноймана, пяць ключавых пунктаў Мерца фактычна зводзяцца да так званага «карэйскага варыянту»: замарозка канфлікту, захаванне кантраляванай Украінай тэрыторыі з курсам на Захад і адмова ад вяртання рэгіёнаў, захопленых Расіяй. Сам Мерц, кажучы пра маючы адбыцца саміт на Алясцы, адзначыў толькі «надзею на мір ва Украіне».

Каментары1

  • понятно
    14.08.2025
    Европейские евнухи.....

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне2

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне18

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне2

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць