ДТЗ адбылося 31 жніўня на 161-м км трасы М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, паведамляе Брэсцкае ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы жыхар Смаленска за рулём ГАЗа ўехаў у службовы аўтамабіль ДАІ «Фольксваген Пасат», які ехаў у бок Мінска і суправаджаў буйнагабарытную тэхніку.
У аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Праводзіцца праверка.
Каментары