Свет

У Расіі стартавалі другія туры губернатарскіх выбараў

У двух рэгіёнах Расіі 23 верасня праходзяць другія туры губернатарскіх выбараў. Канчаткова вызначыцца з тым, хто будзе ўзначальваць іх рэгіён, павінны жыхары Хабараўскага края і Уладзімірскай вобласці.

У Хабараўскам краі ў другі тур выбараў выйшлі дзеючы кіраўнік рэгіёна Вячаслаў Шпорт і кандыдат ад ЛДПР Сяргей Фургал. Падчас галасавання 9 верасня яны набралі 35,62% і 35,81% адпаведна.

Ва Уладзімірскай вобласці праціўнікам дзеючага губернатара ад «Адзінай Расіі» Святланы Арловай таксама стаў кандыдат ад ЛДПР — Уладзімір Сіпягін. У першым туры выбараў Арлова набрала 36,42% галасоў супраць 31,36% у Сіпягіна.

Паўторнае галасаванне таксама павінна было прайсці ў Хакасіі. Аднак 21 верасня ўвечары дзеючы кіраўнік рэгіёна з «Адзінай Расіі» Віктар Зімін зняў сваю кандыдатуру. У другім туры ён павінен быў сустрэцца з супернікам ад камуністаў Валянцінам Канавалавым. 9 верасня Зімін, які набраў 32,4% галасоў, апынуўся на другім месцы, саступіўшы Канавалаву (44,81%).

У сувязі з адмовай Зіміна ад удзелу ў галасаванні выбаркам рэспублікі перанёс другі тур на 7 кастрычніка. Супернікам Канавалава стане кандыдат, які заняў трэцяе месца.

Рашэнне зняцца з выбараў Зімін патлумачыў станам здароўя. У той жа час некалькі крыніц РБК паведамілі, што прычынай стаў званок з Крамля ў сувязі з адсутнасцю шанцаў на перамогу.

16 верасня другі тур губернатарскіх выбараў прайшоў у Прымор'і. Падчас падліку да апошняга моманту лідзіраваў кандыдат-камуніст. Аднак пасля апрацоўкі 99% пратаколаў дзеючы кіраўнік рэгіёна ад «Адзінай Расіі» раптам вырваўся наперад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць