Усяго патроху1414

Ватыкан: Шасьцігадовая дзяўчынка можа быць абвешчана Доктарам Касьцёлу

Італьянская дзяўчынка Антанетта Мэо, якая памерла ад раку (саркома косці) ва ўзросце шасці гадоў, можа быць абвешчана Доктарам Касцёла.

Пасля сябе дзяўчынка пакінула 150 лістоў (скіраваных да Асобаў Найсвяцейшай Тройцы і Марыі), якія з’яўляюцца «цудоўнай тэалагічнай цэласнасцю», — адзначыў сакратар Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя біскуп Хасэ Луіс Рэдрадо Марчытэ.

Антанетта Мэо нарадзілася 15 снежня 1930 г. у Рыме «ў сям’і з цвёрдымі рэлігійнымі і маральнымі прынцыпамі», як гэта адзначана ў яе біяграфіі, падрыхтаванай падчас беатыфікацыйнага працэсу.

Аднойчы дзяўчынка разбіла сабе калена аб камень. Боль не праходзіла, і бацькі павялі дачку да ўрача, які паставіў дыягназ — злаякаснае новаўтварэнне.

У хуткім часе Антанецце ампутавалі ножку, але яна прыняла гэта не як трагедыю, але як магчымасць цярпець за свет і грэшнікаў. Пра яе містычныя адносіны да хваробы гаворыцца ў лістах, якія яна пісала Пану Езусу і Маці Божай, Богу‑Айцу і Святому Духу. Дзяўчынка прасіла Езуса, каб — калі Ён захоча — «вярнуў ёй ножку», аднак была падрыхтаваная і да таго, што просьба не будзе споўнена. «Але калі не хочаш гэтага… fiat voluntas Tua», — пісала Антанетта ў адным з апошніх сваіх лістоў.

Памерла Антанетта Мэо 3 ліпеня 1937 г. Пахавана на рымскіх могілках Верана. Труна была перанесена ў базыліку Святога Ерузалемскага Крыжа, у якой яна была ахрышчана і прыступіла да Першай святой Камуніі.

Беатыфікацыйны працэс Антанетты Мэо, распачаты ўжо ў 1942 г. намаганнямі Каталіцкай акцыі Італіі, да якой належала дзяўчынка, завяршыўся праз 30 гадоў. У тыя часы, аднак, Касцёл не дапускаў беатыфікацыі дзяцей, якія памерлі не мучаніцкай смерцю. Сітуацыя змянілася, калі ў 1981 г. Кангрэгацыя па справах Кананізацыі адмяніла гэтую нефармальную забарону.

18 снежня 2007 г. Бэнэдыкт ХVI падпісаў дэкрэт, у якім пацвярджаліся гераічныя цноты дзяўчынкі. Для беатыфікацыі яшчэ неабходна пацвярджэнне цудаў, якія адбыліся праз яе заступніцтва. Калі справа да гэтага дойдзе, Антанетта Мэо стане наймалодшай благаслаўлёнай у гісторыі Касцёла, а ў будучыні, магчыма, і наймалодшаю святою.

Тытул «Доктар Касцёла» («doctor Ecclesiae») упершыню быў ужыты
знакамітым мысліцелем і гісторыкам Касцёла эпохі Сярэднявечча Бэдам Вялебным (673—735 гг.) у адносінах да вядучых постацяў хрысціянства — святога Амброзія (339—397 гг.), святога Аўгустына (354—430 гг.), святога Гераніма (347—420) і папы Грыгорыя І Вялікага (кіраваў Каталіцкім Касцёлам у 590—604 гг.). Да сярэдзіны XVI ст. існаваў «канон» Доктараў Касцёла: па два прадстаўнікі ад Усходу і Захаду. Пазней на Захадзе да іх былі далучаны святы Тамаш Аквінскі (1225—1274 гг.) і іншыя вялікія мысліцелі і рэфарматары Касцёла.

Да гэтага часу Каталіцкі Касцёл надаў гэты тытул 33 асобам (з іх — 3 жанчыны). Апошні такі абрад адбыўся 19 кастрычніка 1997 г., калі Ян Павел ІІ абвясціў Доктарам Касцёла святую Тэрэзу ад Дзяцятка Езуса. Менавіта яна ў цяперашні час з’яўляецца самым маладым Доктарам Касцёла (памерла ў 1897 г. ва ўзросце 24 гадоў).

Тытул Доктара Касцёла атрымалі 2 Папы, 3 кардыналы, 14 біскупаў, 2 манахі з першага тысячагоддзя хрысціянства, 10 членаў з 7 манаскіх ордэнаў і кангрэгацый, 2 кармеліткі і адна свецкая тэрцыярка.

Паводле catholic.by

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць