Здарэнні2020

«Яму мроілася жанчына з дзіцем, якой не было ў аўтобусе». Падрабязнасці загадкавай смерці былога байца ММА з Гомеля, які загінуў па дарозе з Масквы

Як стала вядома «Моцным навінам» Гомеля, Андрэй Гірын, у мінулым даволі вядомы баец ММА, загінуў па дарозе з Масквы ў Гомель. 6 верасня ў яго пахіснулася здароўе, праз два дні, 8-га, яго праводзілі ў Гомель. Паездка для 37-гадовага мужчыны стала фатальнай. Гамяльчаніна знайшлі мёртвым 18 верасня літаральна за 300 метраў ад таго месца, дзе яго высадзілі з аўтобуса.

Рэдакцыі «Моцных навін» удалося пагутарыць з маці Андрэя. Смерць сына стала для яе вялікім ударам, бо пра тое, што ён паехаў дадому з Масквы, родныя даведаліся толькі на чацвёртыя суткі і адразу ж напісалі заяву ў міліцыю.

Андрэй Гірыноў. 

Па словах маці, Андрэй ніколі не злоўжываў алкаголем, нават нягледзячы на тое, што сваю спартыўную кар'еру ён скончыў досыць даўно і адправіўся на працу будаўніком у Маскву. Яго вяртання яна чакала да апошняга. Пастаянна выходзіла на вуліцу, глядзела, ці не ідзе сын дадому.

«Калі мы даведаліся, што ён не даехаў дадому, пачалі тэлефанаваць у Маскву яго начальству. А там нам сказалі, што і не такія «хадакі» вярталіся, што тыднямі маглі ісці. І пра Андрэя таксама сказалі, што выгуляецца ды вернецца. Яны ж яго без грошай дадому адправілі. Проста купілі квіток ды пасадзілі ў аўтобус. Чаму яны нам не патэлефанавалі, што яму дрэнна? Чаму ніхто нікому нічога не сказаў? Мы б самі па яго паехалі! Мы б адразу яго пачалі шукаць».

Для родных Андрэя цяпер пытанняў больш, чым адказаў. Але самае галоўнае: чаму ён апынуўся а 4 раніцы на дарозе, не даехаўшы да дома літаральна 160 кіламетраў?

«Моцныя навіны» знайшлі кіроўцу аўтобуса, які выконваў рэйс Масква — Мазыр, каб высветліць, што ж усё-такі здарылася ў аўтобусе і чаму мужчына апынуўся адзін на дарозе самай раніцай.

Кіроўца, які назваўся Сяргеем, звярнуў увагу на Андрэя яшчэ на пасадцы, калі яго прывялі некалькі мужчын у суправаджэнні. «У яго твар быў апухлы, а вачэй зусім не было відаць. Мужчыны, якія былі з ім, на маё пытанне пра стан пасажыра адказалі, што ён зваршчык, і наглядзеўся на зварку. Паху перагару не было. Мужчына сеў на месца па квітку і вялікую частку дарогі яго не было чуваць. Пасля змены кіроўцаў у Кузьмінічах, калі я сеў за руль, а мой калега пайшоў адпачываць, іншыя пасажыры сталі скардзіцца на «незразумелага» мужчыну. То ён нешта збіраў на падлозе, то гаварыў па тэлефоне без тэлефона. Потым яму мроілася жанчына з маленькім дзіцем, якіх не было ў аўтобусе. Яны яму перашкаджалі спаць, так ён сказаў мне. Пасля таго, як ён перасеў на іншае месца і стаў гладзіць пасажырку па руцэ, я зрабіў заўвагу, што высаджу яго на мяжы на пасце ДАІ».

Кіроўца распавёў, што гамяльчанін «актывізаваўся» яшчэ больш. Пасля заўваг спрабаваў справакаваць бойку з кіроўцам, але пасажыры спачатку паклалі яго на падлогу, а пасля пасадзілі ў крэсла. Кіроўца планаваў давезці Гірынова да Доўска і там высадзіць, але, літаральна не даехаўшы да яго 50 км, яму давялося спыніць аўтобус.

«Ён сказаў, што альбо ён зараз выйдзе, альбо разаб'е мне лабавое шкло, альбо падпаліць аўтобус. На 75 кіламетры паміж Чырыкам і Слаўгарадам мы спыніліся, таму што пасажыры сказалі, што ён пачаў выломваць заднія дзверы. Мужчына ўзяў сваю сумку, барсетку і выйшаў. Гэта было каля 5-й раніцы. Калі мы ад'ехалі, я ўсё думаў, што яго ж нехта ўсё ж чакае дома, і праз кіламетр я зноў спыніўся і патэлефанаваў у міліцыю ў Слаўгарадзе. Мне сказалі прыехаць і напісаць тлумачальную, а з мужчынам, маўляў, яны самі разбяруцца. Я паведаміў пасажырам пра тое, што ў нас будзе вымушаны прыпынак».

Па словах Сяргея, за ўвесь яго прафесійны шлях з 1993 года ён заўсёды ўсіх пасажыраў давозіць дадому. Пасля таго, як яму паведамілі, што адзін яго пасажыр ўжо ніколі сам не дабярэцца дадому, ён доўга не мог ачуняць.

«Я цяпер буду жыць з гэтым і дакараю сябе штодня. Першы выпадак за ўсю маю працу, калі высадка была пасярод поля, а пасажыр не аддадзены на парукі міліцыі і супрацоўнікам ДПС, як мы звычайна робім. У гэты раз я паспадзяваўся на тое, што міліцыя яго знойдзе, бо яны так сказалі. Чаго, на жаль, не адбылося».

Згодна з правіламі перавозкі пасажыраў, кіроўца дзейнічаў па інструкцыі. Раней, у пагоні за кліентамі, перавозчыкі бралі на «борт» нават падпітых людзей, але зараз для іх важны камфорт кожнага пасажыра. Што да Андрэя Гірынова, то ён выглядаў абсалютна нармальна. Толькі праз час у паездцы праявілася агрэсія і настойлівае жаданне выйсці з аўтобуса, якое прывяло да загадкавай і трагічнай смерці, прычына якой да гэтага часу невядомая. Магчыма, родныя змогуць знайсці нейкія адказы на пытанні, чаму былы спартовец памёр амаль адразу пасля таго, як выйшаў з аўтобуса, пасля пашыранай экспертызы, вынікі якой будуць вядомыя праз месяц.

Андрэя Гірынова пахавалі ў Гомелі. На яго пахаванне сабралася больш за сто чалавек сяброў і калег, якія правялі яго ў апошні шлях. У Андрэя засталіся сын і дачка. 

Каментары20

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці47

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?16

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці47

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць