Грамадства2323

У МУС расказалі, чаму ID-карты з'явяцца ў беларусаў на год пазней

Знешне ID-карта будзе падобная на банкаўскую, але на гэтым падабенства заканчваецца. Новы дакумент заменіць беларусам пашпарт, дазволіць атрымліваць паслугі дзяржаўных структур, а з часам з такой карткай можна будзе выязджаць за мяжу. Планавалася, што ID-карты пачнуць выдаваць з 1 студзеня 2019 года, але тэрмін перанеслі на год.

Так выглядае ID-карта. Фота: МУС.

— Гэты біяметрычны праект рэалізуецца яшчэ з адным вельмі цікавым і глабальным праектам для нашай краіны — Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмай (БІСРС). І да 1 студзеня 2019 года праекты мусілі быць гатовымі, але, на жаль, сістэма не гатовая, таму і выпуск ID-карты пакуль немэтазгодны, — тлумачыць Павел Хрышчановіч, намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выездзе за мяжу МУС.

У МУС адзначаюць: з іх боку ёсць усе магчымасці выдаваць новы дакумент з 2019 года, але толькі ID-карта не будзе мець усіх праграм, не зможа падключыцца да сістэмы. Гэта будзе «голы» пластык без начыння і магчымасцей. Таму прынялі рашэнне перанесці тэрмін выдачы ID-карты на год.

— Толькі гэта не значыць, што 1 студзеня 2020 года ўсе беларусы абавязкова павінны будуць атрымаць ID-карту і біяметрычны пашпарт, — каментуе Павал Хрышчановіч. — Усе раней выдадзеныя пашпарты будуць сапраўдныя.

На ID-карце будзе дзве фатаграфіі: чорна-белая і каляровая. Фота: МУС.

У чалавека будзе выбар: пачакаць, пакуль скончыцца тэрмін дзеяння пашпарта, або па жаданні замяніць яго на ID-карту. Яе кошт будзе ў межах адной базавай велічыні (сёння гэта 24,50 рубля), і яна стане своеасаблівым унутраным пашпартам. Акрамя таго, ID-карта дапаможа атрымліваць паслугі дзяржаўных структур. Напрыклад, з яе дапамогай можна будзе замовіць даведку.

Плануецца, што як толькі ID-карты запрацуюць у Беларусі, наша краіна пачне перамовы з іншымі дзяржавамі, каб беларусы маглі падарожнічаць з гэтым дакументам. Знешне яна будзе выглядаць, як банкаўская картка, на ёй дзве фатаграфіі — каляровая і чорна-белая. Па словах спецыялістаў, падрабіць ID-карту будзе немагчыма, таму што на ёй вялікая колькасць ступеняў абароны.

Біяметрычны пашпарт патрэбен будзе толькі для выезду за мяжу. Фота: МУС.

Дарэчы, біяметрычны пашпарт атрымаюць не ўсе, а толькі тыя, хто будзе выязджаць за мяжу. Плануецца, што кошт гэтага дакумента будзе складаць 3 базавыя велічыні (сёння гэта 73 рублі 50 капеек).

Каментары23

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»25

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкіх чарапах выпусцілі на ціхаакіянскі востраў праз 180 гадоў адсутнасці на ім

Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку выбуху пацярпелі 7 паліцэйскіх. Гэта другі выпадак пасля Львова2

Расія склала спіс краін, з якіх нельга браць наймітаў на вайну з Украінай. Беларусь у яго не ўвайшла8

Стала вядома, колькі адмоў у амерыканскіх візах атрымалі беларусы за мінулы год2

У Мінску зноў спыніліся тралейбусы і трамваі на некалькіх вуліцах

У Мінску адкрыўся фудхол з субтрапічным садам

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»25

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць