Грамадства1111

«Хацелася нюхаць сметніцы і ландышы». Цяжарныя жанчыны пра свае дзівацтвы

Пра тое, што цяжарнасць самы дзіўны перыяд у жыцці жанчыны, вядома даўно. І баек пра тое, як сярод ночы жанчыне раптам захочацца таго, чаго ў прыроде не існуе, таксама дастаткова. 

Аднойчы ішла па вуліцы са сваёй цяжарнай сяброўкай. Тая спынілася ля смеццевых кантэйнераў і расплылася ў задаволенай усмешцы: «Кайф! Які пах…» Пасля яна ж тэлефанавала ўвечары і пыталася, дзе ў верасні ў восем гадзін вечара можна панюхаць ландышы.

Мы сабралі самыя незвычайныя гісторыі «хачу» цяжарных.

Яўгенія Прыгодзіч, фатографка:

«Не ведаю, наколькі гэта дзівацтва, але я ела булкі дражджавыя. Шмат булак. Трэба было рыбу, мяса і гародніну, а я бывала цэлыя дні ела толькі булкі. Ад паху свежай выпечкі вар'яцела.

А вось да паху сродкаў да і пасля галення была агіда.

Мужу пад страхам смерці было забаронена гэтым карыстацца. Неяк раз скарыстаўся перад сном і лёг у ложак, прыйшлося мяняць бялізну. Здавалася ад гэтых пахаў мяне выверне. Ну і кіно. Хацелася глядзець шмат кіно, але на яшчэ першых 10 хвілінах засынала. На заўтра новы фільм. І так 38 тыдняў. Муж затое шмат перагледзеў».

Маргарыта Шытыка, вядоўца вяселляў:

«Падчас цяжарнасці ела бутэрброды: пірожнае ўпрыгожвала салёным агурком і мазала гарчыцай. І мне здавалася гэта ўсё салодкім, быццам ела натуральны мёд».

Таццяна Дзенісюк, журналістка:

«Я ела лімоны і нават не крывілася, чым палохала сваіх калег. Яны глядзелі, як я ела лімоны, крывіліся, а я не. Для мяне яны на той момант былі салодкімі. А калі стала мамай, на лімоны доўга не магла глядзець. Мая свякроў распавядала мне, што ў яе такая ж была сітуацыя, калі яна была цяжарная маім мужам. Яна чысціла лімоны, як банан, і ела. А яшчэ яна распавядала, што калі была цяжарная сястрой майго мужа, гэта быў 1991 год, яна ела крэйду. Старэйшыя дзеці, мой муж і яго брат бралі са школы крэйду, каб ніхто не бачыў, і прыносілі яго маёй свякрусе.

«А яшчэ яна адкалупвала ад сценкі, якая была пабеленая крэйдай, кавалачкі і таксама жавала і атрымлівала асалоду ад гэтага».

Вось такія дзіўныя парадоксы. Дарэчы, мая дачка лімоны не пераносіць».

Ірына Касандровіч, працуе на чыгунцы:

«Асаблівых дзівацтваў не было, мінералкі хацелася і чыпсаў. Не выносіла паху сушанай рыбы і аднойчы з'ела слоічак згушчонкі, а потым адразу ж банку маслін. Мужу даставалася часцей чым звычайна, то злосць, то слёзы, увогуле не стабільны гарманальны фон, ну гэта, напэўна, ва ўсіх цяжарных бывае. Ноччу прачыналася ад таго, што дзіка хачу есці. Ну што, уставала і ішла на кухню».

Алена Белавус, інструктарка па верхавой яздзе:

«Шпроты. Маёй жарсцю былі шпроты. Прычым, калі купляла іх у магазіне, прасіла тут жа іх адкрыць. І ела іх, седзячы ў машыне».

Наталля Каваленка, настаўніца:

«Я цяжарнасць пераносіла лёгка. Ніякіх асаблівых дзівацтваў у мяне не было. Ад маіх жаданняў муж не пакутваў, бо я рабіла ўсё моўчкі. А іменна, сярод ночы любіла на кухні піць гарбату з баранкамі».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць