Свет22

Літва будзе думаць: заставацца ў зімовым ці пераходзіць у летні час

Delfi.lt

Пры прыняцці рашэння, у якім часе застацца — зімовым або летнім, Літва прыме да ўвагі меркаванне жыхароў і спецыялістаў, а таксама выбар суседзяў, сказаў прэм'ер Саўлюс Скверняліс, паведамляе Delfi.

«Мы б арыентаваліся на летні час [калі розніцы ў часе з Беларуссю няма], але вельмі важная будзе ўзгодненасць у рэгіёне, каб не было разбалансіроўкі, не ўтварылася б розніца ў дзве ці больш гадзін», — сказаў кіраўнік урада.

«Меркаванне жыхароў і спецыялістаў будзе галоўным. І ўлічым, як у нашых суседзяў», — дадаў ён.

Еўракамісія ў верасні паведаміла, што прапануе краінам — членам Еўрасаюза адмовіцца ад пераводу стрэлак гадзін з 2019 года, аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. У адпаведнасці з апошнім варыянтам прапановы, ад сезоннага часу прапануецца адмовіцца з 2021 года. Камісія прапануе, што вырашаць, у якім часе застацца, павінны самі краіны ЕС.

Нагадаем, што ў нядзелю краіны ЕС пяройдуць на зімовы час, г.зн. стрэлкі будуць пераведзеныя на гадзіну назад.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя13

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла13

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі1

У Гомелі не раскупілі квіткоў на прапагандысцкі фільм Азаронка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя13

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць