
Wikimedia Commons
Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала», іспанец Хулен Лапэтэгі развітаўся з футбалістамі клуба пасля паразы ад каталонскай «Барселоны» ў «Эль Класіка» з лікам 1:5. Пра гэта паведамляе выданне Marca.
52-гадовы настаўнік выказаў падзяку гульцам «каралеўскага клуба» за сумесную працу і пажадаў ім усяго добрага. Лапетэгі падкрэсліў, што развітваецца з футбалістамі «на ўсялякі выпадак».
28 кастрычніка мадрыдскі клуб у гасцях прайграў «Барселоне» ў матчы 10-га тура чэмпіянату Іспаніі. Гэта было першае за 11 гадоў «Эль Класіка» без удзелу Ліянэля Месі і Крышціяну Раналду. Пасля няўдачы «Рэал» займае дзявяты радок у турнірнай табліцы. Каталонскі клуб лідзіруе ў турніры.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары