Улада

Гарадзенскія абаронцы дрэваў падалі касацыю

У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд Ленінскага раёну Горадні, паводле якога гарадзенцаў пакаралі мільённымі штрафамі.

У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд Ленінскага раёну Горадні, паводле якога гарадзенцаў пакаралі мільённымі штрафамі.

Ігар Лапеха кажа, што падаў касацыю ў абласны суд у знак салідарнасьці з Надзеяй Крапівінай. Па яго словах, Эдвард Дмухоўскі, зважаючы на «несур’ёзны» памер штрафу, ад касацыі адмовіўся. Я не чакаю ад суду апраўдальнага вэрдыкту, кажа сп. Лапеха.

Ён прыгадвае першы суд, у часе якога, па яго словах, судзьдзя ўпарта не хацела браць пад увагу матывацыю дзеяньняў абаронцаў дрэваў, а таксама той факт, што высяканьне дрэваў было незаконным. «Нас зьвінавацілі ў хуліганстве, хоць больш гэта цягнула на несанкцыянаваны пікет» — мяркуе краязнаўца. Ён не выключае, што разгляд іхняй скаргі таксама можа зацягнуцца.

Нагадаем, што 13 лістапада адбыўся суд над актывістам незарэгістраванага руху «За Свабоду!» Эдвардам Дмухоўскім, краязнаўцам Ігарам Лапехам і актывісткай Надзей Крапівінай, якія 16 кастрычніка гэтага году былі затрыманыя за спробу перашкодзіць высяканьню грабаў.

Суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў мясцовых актывістаў вінаватымі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і пакараў іх на агульную суму ў памеры $1тыс. Э.Дмухоўскі быў прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве і быў пакараны штрафам у памеры 5 базавых велічынь (175 тыс. руб.). І. Лапеху і Н. Крапівіну суд палічыў вінаватымі акрамя таго і ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, у выніку чаго яны атрымалі штрафы ў 30 б.в. (1.050 тыс.) і 25 б.в. (875 тыс.) адпаведна. Вяла працэс судзьдзя Натальля Козел.

Варта адзначыць, што справа гарадзенскіх абаронцаў дрэваў мела рэзананс, а сам тэма бязглуздага і, як сьведчаць некаторыя дакумэнты, незаконнага высяканьня дрэваў знайшла адлюстраваньне ў газэце «Советская Белоруссия».

Каментары

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць