Здарэнні2828

У Гродне два дзясяткі таксістаў з’ехаліся правучыць кліента ВІДЭА

Каля 20 аўтамабіляў таксі з’ехалася ўвечары 12 лістапада на вуліцу Каліноўскага па просьбе аднаго з кіроўцаў, у якога паўсталі праблемы з кліентам. Пасажыр таксі адмовіўся плаціць за паездку і стаў абражаць кіроўцу, піша Hrodna.life.

У гродзенскіх таксістаў ёсць спецыяльны сігнал на канале на выпадак канфліктных сітуацый. Пасля аб’яўлення яго ў эфіры ўсе вольныя машыны з’язджаюцца на дапамогу калегу. Прыкладна ў 20:40 на вуліцу Каліноўскага з’ехалася каля 20 аўтамабіляў таксі розных службаў горада. Яны прыехалі за 10 хвілін.

«Гэта салідарнасць называецца, — распавядае кіроўца таксі, які аказаўся ў непрыемнай сітуацыі. — Кліента я падабраў на Урублеўскага,

Ён папрасіў завезці яго на Каліноўскага. Ён сказаў, што можна праз двары ехаць, я і паехаў. А далей адбылася непрыемная сітуацыя: ён пачаў мяне абражаць. Мне надакучыла гэта слухаць і я спыніўся. Прапанаваў яму выйсці і пры гэтым агучыў мінімальную цану за паездку — 3 рублі. Пасажыр выйшаў і не заплаціў. Пасля гэтага ён пачаў крычаць, што ён маёр і біць у шкло. Я заблакаваў дзверы, паведаміў аб праблеме таксістам і выклікаў міліцыю. Гэтага чалавека трэба правучыць».

Пасажырам таксі аказаўся мужчына сярэдняга ўзросту, у мінулым вайсковец. Ён сцвярджае, што першым выклікаў міліцыю.

«Я ведаю, што я маю рацыю, і рукі ў гэтай сітуацыі не распускаў, — распавядае пасажыр. — Кіроўца мяне кудысьці прывёз і сказаў выходзіць. Пакуль я выйшаў, ён дзверы заблакаваў. Вядома, я пачаў крычаць і стукаць у шкло, каб ён пачакаў. А так я яго не чапаў, бо калі б я ўдарыў — ён бы паляцеў. Навошта мне чапаць кіроўцу, у мяне юрыдычная адукацыя, у мінулым у мяне Карабах. Таму не магу крыўдзіць дзяцей. Я выклікаў міліцыю першым, а таксісты з’ехаліся, таму што ў іх братэрства».

Супрацоўнікі ДАІ і міліцыі на разборкі пасажыра і таксіста прыехалі апошнімі. Удзельнікі канфлікту ад сваіх слоў не адмаўляліся і гатовыя былі абараняцца. У выніку пасажыр заплаціў за праезд, а кіроўца настойваў на тым, каб яго пакаралі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах3

Маразы не спыняюцца. Зноў штармавое папярэджанне праз іх2

Мінадукацыі скарэктавала праект пастановы аб рэпетытарах1

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць