Следчыя выявілі новыя абставіны забойства 28-гадовай жыхаркі Віцебска ў Лёзненскім раёне, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.
Як паказала судова-медыцынская экспертыза, жанчына была жывая ў момант пахавання. Забойства адбылося 18 верасня ў прамежак часу з 16.30 па 20.30.
У верасні ў міліцыю звярнулася 24-гадовая жанчына і паведаміла, што ў дачыненні да яе знаёмай здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні. Пазней высветлілася, што ў лесе ў Лёзненскім раёне было знойдзена закапанае цела жанчыны. Напярэдадні трагедыі загінулая адпачывала дома ў кампаніі знаёмых. Пасля застолля яна разам з мужчынам і жанчынай з той жа кампаніі паехала ў лес. Тут ёй нанеслі некалькі удараў і пахавалі.
На дадзены момант 21-гадоваму мужчыну i 24-гадовай жанчыне выстаўлена абвінавачанне на падставе ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах). Яны пад вартай.
Таксама цікава, што ў ходзе следства пацвердзіўся намер абвінавачанага здаваць кватэру загінулай. На адным з інтэрнэт-рэсурсаў была аб'ява, якую той паспеў размясціць пасля злачынства
Некалькі разоў ударылі па галаве, а потым закапалі цела пад дрэвам: у Віцебску жорстка забілі 28-гадовую жанчыну
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары