Здарэнні3333

Скандал у стаўбцоўскім касцёле: неабыякавыя вернікі напісалі ў міліцыю на папярэдняга ксяндза

Зусім нядаўна ў Стоўбцы быў накіраваны ксёндз Ігар Лашук, вядомы сваёй працай па аднаўленні храмаў. Перавялі яго ў стаўбцоўскую парафію Святога Казіміра, бо двое былых ксяндзоў-палякаў адзначыліся скандалам.

Касцёл Святога Казіміра. Фота з сацсетак

Цяпер пра гэтую гісторыю неахвотна ўзгадваюць і самі ксяндзы, і іх прыхаджане. Чуткі ходзяць розныя: кажуць, і што двое ксяндзоў панапісвалі скаргі адзін на аднаго, і што адзін нават падаў у суд на другога.

Але, па інфармацыі «Нашай Нівы», падзеі развіваліся прыкладна так.

1 жніўня 2017 года двух ксяндзоў памянялі месцамі. Рышард Пежхала, які служыў у Дзяржынску, у парафіі Святой Ганны, накіраваўся ў Стоўбцы. А былы ксёндз са Стоўбцаў — Адам Урубель — паехаў на новае месца працы ў Дзяржынск.

Але праз нейкі час Рышард пачаў абурацца сітуацыяй у касцёле Святога Казіміра, які будуецца ўжо некалькі гадоў. Маўляў, з грашыма, якія збіраліся на будоўлю храма, былі пытанні.

Ксёндз Рышард — злева. Фота dzr.by

«Прапалі грошы пры будаўніцтве. Былі растраты», — кажа сёння Рышард Пежхала. Але падрабязнасцяў паведамляць не хоча. Сцвярджае толькі, што ў суд не падаваў.

Як кажуць некаторыя мясцовыя жыхары, ксёндз Рышард не хаваў свайго абурэння ад прыхаджанаў. Так, у суд ён сапраўды не падаваў. Але адразу некалькі вернікаў накіравалі ў міліцыю заявы з просьбай разабрацца, што там адбылося з тымі грашыма.

«Грошы ў касцёле — цёмная справа, — тлумачыць «Нашай Ніве» адзін з прыхаджанаў. — Людзі пастаянна збіраюць грошы. Розныя сумы, канечне, і не заўсёды шмат. Але нібыта вядзецца журнал уліку, ёсць бухгалтар, каб пасля пакласці ў банк. Калі пайшло міма — гэта парушэнне».

Ксёндз Рышард вырашыў, што нешта «прайшло міма». Яго пазіцыя і справакавала мясцовых звярнуцца ў міліцыю. Правялі праверку. Але вынікі яе не агучваюць.

«Стаўбцоўскім РАУС скончаная праверка. Яна была праведзеная ў поўным аб’ёме, аб яе выніках паведамілі зацікаўленым бакам. Крымінальная справа не заводзілася», — пракаментавала гісторыю міліцыя Мінскай вобласці.

Людзі пасля прызналіся: пра факты злачынстваў ці крадзяжоў яны не ведалі. Проста адзін ксёндз пачаў абурацца, вось яны і пачалі перажываць.

Цяпер абодвух святароў перавялі ў Польшчу. Ксёндз Адам Урубель, які і выклікаў падазрэнні ў ксяндза Рышарда, каментаваць паводзіны стаўбцоўскіх вернікаў і свайго калегі не хоча. «Я ў Беларусі больш не працую, ніякіх адказаў», — кажа ён.

Ксёндз Адам Урубель. Фота з сацсетак

Мясцовыя жыхары таксама асабліва не хочуць узгадваць падрабязнасці. Якую менавіта інфармацыю па выніках праверкі міліцыянты перадалі каталіцкаму «начальству», таксама невядома. Адказны за сувязь з прэсай у каталіцкай царквы недасяжны цягам некалькіх дзён.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная1

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная1

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць