Улада1313

Сяргей Скрабец зноў вылучаецца ў прэзідэнты, абяцае 200 рублёў за подпіс

…але толькі ў выпадку перамогі.

Сяргей Скрабец. Фота svaboda.org.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, бізнэсмен і палітвязень Сяргей Скрабец заявіў пра прэзідэнцкія амбіцыі.

Скрабец ужо двойчы спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты, але ніводнага разу зарэгістраваны не быў. У 2001 годзе ягоныя подпісы прызналі несапраўднымі, а ў 2006 годзе Скрабец з-за кратаў падтрымаў Аляксандра Казуліна.

«На трэці раз павінна пашанцаваць», — кажа ён. Якую ж цяпер палітычную сілу прадстаўляе Скрабец? «Аргкамітэт сацыял-дэмакратычнай партыі Свабода». Ён кажа, што спробаў рэгістрацыі партыі нават не рабілі, бо няма сэнсу.

Апошнія гады Скрабец туляўся па сацыял-дэмакратычных партыях. Быў намеснікам Станіслава Шушкевіча, потым генеральным сакратаром у аргкамітэце партыі Міколы Статкевіча.

«Са Статкевічам мы разышліся ў поглядах. Я супраць вулічных акцый, не хачу падстаўляць людзей, але Статкевіч за іх правядзенне», — адзначае Скрабец.

Сяргей Скрабец кажа, што ўжо 15 гадоў без працы. «500 тысяч дармаедаў, 100 тысяч людзей, якім забаронены выезд за мяжу — гэта тыя, на каго можна абаперціся ў прэзідэнцкай кампаніі. Агулам пратэстная база складае, па маіх падліках, каля 3 мільёнаў чалавек», — кажа ён.

Палітык абяцае плаціць па 200 рублёў за адзін подпіс сабраны ў ягоную падтрымку, але толькі ў выпадку перамогі на выбарах. «Плаціць за паразы я не маю намеру. 10 мільёнаў даляраў не такая і вялікая сума», — кажа ён.

Якім будзе галоўны лозунг кампаніі Скрабца? «Стабільнасць. А то лозунг такі ёсць, а стабільнасці няма».

Сяргей Скрабец нарадзіўся ў 1963 годзе ў Лідзе. Бізнэсмен. Быў гендырэктарам гандлёвага дома «Бел-Бабаеўскае». Дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2000 — 2004). Быў асуджаны да 2,5 года зняволення за падрыхтоўку дачы хабару. Выступаў за большую інтэграцыю з Расіяй.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць