Улада88

Лукашэнка: Хоча з намі Літва супрацоўнічаць — калі ласка. Не — у нас ёсць куча варыянтаў

Кіраўнік краіны прызначыў сёння паслоў у Літве і Францыі.

Паслом у Літве будзе Валерый Бараноўскі, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.

Дыпмісію ў Францыі ўзначаліць Ігар Фісенка, перад гэтым начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС. Ён таксама па сумяшчальніцтве будзе займаць пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА.

Прызначаючы Бараноўскага, Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць беларускага боку выбудоўваць добрасуседскія адносіны з Літвой, калі яна гэтага хоча.

«Гэта справа Літвы. Хочуць з намі супрацоўнічаць, хочуць выбудоўваць добрасуседскія адносіны — калі ласка, мы адкрытыя для гэтага. Не хочуць, — я думаю, у нас ёсць маса варыянтаў. Абыйдземся. Тым больш што наша асноўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ляжыць на поўдні, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане заявіў пра неабходнасць па-сапраўднаму выбудоўваць лагістыку да Адэсы: «Порт Адэсы адкрыты для нас. І мы можам на тым напрамку выкарыстоўваць гэты порт».

«Што тычыцца заходняга напрамку, так у нас з Латвіяй добрыя адносіны, калі Літва не хоча будаваць адносіны, дэпалітызаваць іх, адысці ад гэтых незразумелых патрабаванняў па атамнай станцыі… Гэта проста нейкая бязглуздзіца. Навошта прыплятаць гэтую атамную станцыю?!» - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларуская АЭС усё роўна будзе пабудавана, бо гэта ў інтарэсах краіны. «Калі Літва хоча, каб гэта было і ў інтарэсах Літвы, давайце разам займацца атамнай станцыяй. Мы ж не крычалі гвалтам, калі былі праблемы ў іх на станцыі. Таму яшчэ Беларусь Літве вельмі спатрэбіцца. І тое, што зараз там робяць палітыкі, я не думаю, што літоўскі народ іх падтрымлівае. Ніякай небяспекі для Літвы наша станцыя не ўяўляе. Мы ж самі чарнобыльская рэспубліка. Што, мы самі не разумеем, што станцыя павінна быць бяспечнай?» - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым ён выказаўся за неабходнасць выбудоўваць з Літвой адносіны. «Гэта нашы людзі, нашы суседзі. Іх не выбіраюць. Гасподзь нам прадвызначыў жыць разам. Таму трэба выбудоўваць з імі адносіны, і, я думаю, Валерый Валер'евіч выдатна разумее, што там трэба рабіць і як выбудоўваць гэтыя адносіны», - адзначыў ён.

«Трэба рабіць усё празрыста, не прагінацца ні пад каго», - дадаў беларускі кіраўнік.

Пры прызначэнні Валерыя Бараноўскага міністр замежных спраў Уладзімір Макей звярнуў увагу, што раней той ужо працаваў на пасадзе дарадцы-пасланніка ў Літве, ведае сітуацыю ў гэтай краіне і многіх людзей. Акрамя таго, новы пасол атрымаў значны вопыт, працуючы да цяперашняга часу на пасадзе начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?49

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

З’явілася нечаканая версія прычыны знікнення Мельнікавай, якая «шмат што тлумачыць»37

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць