Грамадства55

Шуневіч адкрыў інтэрнат для асуджаных з дзецьмі

У папраўчай калоніі №4 у Гомелі адкрылі інтэрнат, дзе асуджаныя жанчыны змогуць знаходзіцца са сваімі дзецьмі да 3 гадоў, паведамляе МУС.

Фота: МУС.

Там таксама ўладкавалі ўчастак для ўтрымання асуджаных, якім яшчэ няма 18 гадоў.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адзначыў, што зроблена многае, і ў першую чаргу, дзеля дзяцей.

— Той дзень, калі з задавальненнем прыязджаеш у папраўчую ўстанову закрытага тыпу. Мы спрабуем стварыць цывілізаваныя ўмовы для пэўнай групы асуджаных — жанчын з дзецьмі. Гэта вялікае ўкладанне грошай, і мы інвестуем у будучыню! Робіцца гэта для таго, каб вярнуць дзіця на светлы бок жыцця!

Пасля ўрачыстай цырымоніі госці прайшлі ў новы інтэрнат. Тут 15 пакояў для мам з дзецьмі на 20 месцаў, абсталяваных усім неабходным: столік для спавівання, камоды, дзіцячыя ложкі.

Фота: МУС.

Філіял сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 34 размясціўся на другім паверсе. Увечары тут будуць вучыцца дарослыя, якія па нейкіх прычынах не змаглі атрымаць базавую або сярэднюю адукацыю.

— У вачах я прачытаў велізарнае жаданне вучыцца! — адзначыў Ігар Шуневіч. — У любой справе патрэбен стымул, творчасць і магчымасць развіцця. Мы знойдзем спосаб адзначыць тых, хто скончыць школу з залатым медалём — умоўна-датэрміновае вызваленне ці замена пакарання.

Каментары5

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей32

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць