Здарэнні11

Як гастралёры разводзяць на грошы даверлівых пенсіянераў ВІДЭА

Журналісты з Ніжняга Ноўгарада выклалі на Ютуб відэасюжэт, прысвечаны прадаўцам масажных накідак і пыласосаў. Яны прапануюць такія прылады з нацэнкай у 10 разоў, а даверлівых заманьваюць зніжкамі і ільготнымі крэдытамі.

Гісторыя не новая. Але цікава, што на гэты раз як адзін з прадаўцоў адкрыта прызнаў, што з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Прадавец Максім паведаміў, што з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Падобныя «бізнэсоўцы» ўвесь час катаюцца па ўсёй тэрыторыі СНД. Прадаюць рознае: посуд, коўдры, пыласосы… Персанажы з відэароліка, напрыклад, прапануюць масажныя накідкі на крэслы. Працэдура стандартная: здымаецца рэстаран ці канферэнц-зала, дзе і праводзіцца «прэзентацыя», на якой гаваркі менеджар распісвае цуды свайго тавару. Мясцовых жыхароў запрашаюць ці абзвоньваючы па тэлефонах, ці дасылаючы прыгожыя каляровыя запрашальнікі.

Прадаўцы ездзяць з такімі гастролямі па ўсіх гарадах, не абыходзячы ўвагай і зусім маленькія. У відэасюжэце, напрыклад, гутарка ідзе ўвогуле пра сяло пад Ніжнім Ноўгарадам, якое называецца Пачынкі.

Адметна таксама, што некаторыя наведнікі «прэзентацыі» загадзя ведалі, што мерапрыемства, мякка кажучы, сумнеўнае. Але ўсё адно выйшлі адтуль з падпісанай дамовай.

Прытым што так званыя «масажныя крэслы», якія прадаюць «гастралёры» — гэта нават не крэслы, а проста накідкі. Каштуюць яны вельмі шмат: «са зніжкай» іх можна набыць на прэзентацыі за 118 тысяч расійскіх рублёў, гэта $1700!

Зразумела, што жыхар расійскай правінцыі такую раскошу дазволіць сабе не можа. Тады яго ўгаворваюць узяць крэдыт. Пры афармленні крэдыту кошт гэтай масажнай накідкі павялічваецца на траціну — да $2,5 тысячы за анучку з вібраматорам. Прытым, што набыць яе самастойна можна ў 12 разоў танней.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м15

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м15

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць