Здарэнні1212

«Пазваніла і пайшла вешацца ў ванну» — што вядома пра трагедыю ў Маладзечне, дзе жанчына задушыла 8-гадовага сына

26 студзеня ў маладзечанскую міліцыю паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі. Яна задушыла свайго 8-гадовага сына і сама пазваніла ў міліцыю.

Жанчыну завуць Кацярына, ёй 29 гадоў. Працуе прадаўцом-касірам у «Еўраопце». Жыла з маці і братамі, мужа не мела. Сына выхоўвала адна.

Кацярына К., фота з сацсетак

Цяпер яна знаходзіцца пад вартай, праводзяцца экспертызы наконт яе псіхічнага стану. Следчыя паведамілі, што ў жанчыны былі прыкметы псіхічнага расcтройства.

Адміністрацыя школы, дзе ў другім класе вучыўся сын Кацярыны, адмаўляецца ад каментароў.

Адна са знаёмых сям'і распавяла, што асаблівых праблем не заўважала. Па яе словах, сям'я на ўліку не стаяла. Адзінае, што аднойчы бачыла, што ў малога куртка не зашпілялася, зімой хадзіў наросхрыст.

Але па старонцы ў сацсетках бачна, што Кацярына перажывала цяжкі перыяд. Вось, напрыклад, такія пасты публікавала жанчына:

Ці такія:

Трохі падрабязней пра Кацярыну распавялі суседзі.

«У яе было вельмі цяжкае жыццё. Сястра звяла ў яе ці то мужа, ці то бацьку дзіця. І цяпер хадзілі размовы, што яны хочуць забраць малога. А яна вельмі любіла сына, вельмі перажывала за яго. Малому аддавала ўсё апошняе, глядзела яго, старалася, каб у яго ўсё было.

Браты Кацярыне асабліва не дапамагалі, хіба толькі малодшы. Старэйшы неадэкватны ўвогуле, нідзе не працаваў ніколі. Ён часам і малога не пускаў дадому, у выніку малы чакаў у мяне ў кватэры, пакуль Кацярына прыйдзе з працы.

Але сын быў вельмі дагледжаны. І разумны хлопец, не зацюканы і добра апрануты — было відаць, што Каця яго добра глядзіць. І яна перажывала за яго, — распавяла «Нашай Ніве» суседка Кацярыны. — Я лічу, што трэба іх сям’ёй заняцца, адтуль усе праблемы. Бо Каця ўсё жыццё толькі на сябе магла разлічваць, сям’я ў яе вялікая, але дапамогі не было. Яна сама вывучылася, пасля пайшла працаваць, яшчэ калі была ў дэкрэце, бо грошай не хапала. І падпрацоўкі заўсёды брала, але і перажывала, як там сын, пакуль яна на працы».

Суседка кажа, што таксама звяртала ўвагу на старонку Кацярыны ў сацсетках:

«На сваёй старонцы яна павыдаляла яшчэ шмат чаго. Там і нейкія могілкі былі, і іншыя малюнкі. Пасля мы ёй зрабілі заўвагу, яна падчысціла».

Маці аднакласніка распавяла «Нашай Ніве», што Кацярына заўсёды была ціхая, спакойная, на бацькоўскія сходы хадзіла. Але здавалася, што была крыху дзіўная.

«У суботу яна пакарміла сына, ён сядзеў у пакоі і гуляў на тэлефоне. Дома былі ўсе — і бабуля, і яшчэ нейкія сваякі. Проста ўзяла шнур і задушыла. Ніхто не чуў. Сама пазваніла ў міліцыю і пайшла вешацца ў ванну… Яе паспелі выратаваць. Ляжыць у бальніцы, прывязаная кайданкамі да ложка», — распавяла жанчына.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з баранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць