Улада22

Аляксандр Казулін: Я за крэсла ніколі не змагаўся

«Я прыйшоў у партыю па настойлівай просьбе (мяне прасілі стаць лідэрам партыі, гэта ні для каго не сакрэт), каб ёй дапамагчы. І дапамог».

«Я за крэсла ніколі не змагаўся. Я прыйшоў у партыю па настойлівай просьбе (мяне прасілі стаць лідэрам партыі, гэта ні для каго не сакрэт), каб ёй дапамагчы.
Я прыйшоў і дапамог» — такую заяву, каментуючы свой выхад з Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада), у інтэрв’ю БелаПАН зрабіў ганаровы старшыня партыі, экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.

А.Казулін заявіў пра выхад з БСДП (Грамада) 21 снежня на пасяджэнні Цэнтральнага камітэта партыі.

Гэтым рашэннем ён аўтаматычна склаў з сябе паўнамоцтвы ганаровага старшыні партыі, якімі быў надзелены ў адпаведнасці з рашэннем пазачарговага з’езда БСДП (Грамада) 3 жніўня гэтага года. На пасаду старшыні партыі з’езд абраў Анатоля Ляўковіча, які раней быў першым намеснікам А.Казуліна.

«Я доўга думаў, ці прымаць званне ганаровага старшыні партыі, якое было вызначана мне на апошнім з’ездзе БСДП (Грамада). Я вырашыў, што гэта частка майго жыцця, і вырашыў яго пакінуць. У партыі ёсць вялікая колькасць сумленных і добрых людзей, якія мне дапамагалі», — зазначыў А.Казулін.

У найбліжэйшы час палітык мае намер ажыццявіць шэраг паездак у рэгіёны. «Вельмі многія людзі клікалі мяне наведаць рэгіёны, расказаць пра сваё бачанне далейшых перспектыў. Аднак зрабіць гэта раней значыла б стварыць атмасферу паддыванных інтрыг і канфліктаў у партыі, стварыць ўражанне, што я збіраюся змагацца за крэсла, што я збіраюся быць старшынёй партыі. І гэта б унесла дэзарганізацыю ў дзеянні БСДП (Грамада).

Таму цяпер, калі я свабодны ад абавязацельстваў перад партыяй, ад адказнасці лідэра ў партыі, я магу сустракацца з людзьмі і спакойна з імі размаўляць», — сказаў А.Казулін.

На пытанне, ці не збіраецца А.Казулін аднавіць рух «Воля народу», ініцыятарам стварэння якога ён некалі з’яўляўся, палітык адказаў: «Я цяпер збіраюся жыць. Гэтага дастаткова».

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo6

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю11

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?13

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць