Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў абвясціць у пятніцу надзвычайнае становішча на мяжы з Мексікай, каб атрымаць фінансаванне будаўніцтва абяцанай ім сцяны на мяжы з Мексікай у абыход кангрэса.

Фота: Flickr.
Трамп назваў хлуснёй заявы дэмакратаў аб тым, што сцяна не будзе дзейнічаць, паколькі большая частка кантрабанды ідзе праз кантрольна-прапускныя пункты, а не праз тыя ўчасткі мяжы, дзе ён хоча пабудаваць сцяну.
Прэзідэнт ЗША заявіў таксама, што пры наяўнасці сцяны сітуацыя на мяжы значна палепшыцца і там не будзе неабходнасці размяшчаць на мяжы вайскоўцаў.
«Мы маем справу з уварваннем у нашу краіну наркотыкаў, кантрабандыстаў і іншых злачынцаў», — заявіў Трамп.
Каментары