Свет66

Пілот Lufthansa страціў прытомнасць у паветры. Самалёт 10 хвілін ляцеў без кіравання

Падчас рэйса авіякампаніі Lufthansa з Франкфурта ў Севілью самалёт Airbus A321 каля дзесяці хвілін ляцеў без дзеяздольнага пілота. Як вынікае з апублікаванай справаздачы іспанскай камісіі па расследаванні авіяцыйных здарэнняў, інцыдэнт здарыўся 17 лютага 2024 года на вышыні 10 700 метраў, піша Bild.

Фота ілюстрацыйнае

Капітан самалёта пакінуў кабіну для наведвання туалета, пасля чаго другі пілот раптам страціў прытомнасць — як мяркуецца, у выніку прыступу. Аўтапілот працягваў утрымліваць курс, але з-за паставы цела пілота, які знаходзіўся без прытомнасці, самалёт трохі адхіліўся ад курсу.

Спробы капітана вярнуцца ў кабіну не мелі поспеху: дзверы заблакаваліся, а ўваходны код не спрацаваў, бо другі пілот не мог пацвердзіць доступ.

Праз восем хвілін другі пілот апрытомнеў і адчыніў дзверы ўручную. Капітан неадкладна прыняў кіраванне і вырашыў здзейсніць экстранную пасадку ў Мадрыдзе, паколькі яго калега быў «бледны, пацеў і паводзіў сябе дзіўна».

Ужо ў аэрапорце пацярпелым заняліся лекары. У справаздачы гаворыцца, што прычынай страты прытомнасці стала раней не дыягнаставаная неўралагічная хвароба.

Каментары6

  • Žvir
    17.05.2025
    Барадзед, dy ladna, što vy takoje kažacie. Dastatkova ŭstaliavać u prybiraļni šturval, i ŭsiaho dzialoŭ.
  • Найперш не галасі!
    17.05.2025
    Сучасны самалёт можа ісці цалкам на аўтапілоце і зрабіць пасадку цалкам на аўтапілоце.
    Нават больш, аўтапілот мяняе ці ігнаруе кіраванне пілота, калі камп'ютар вырашыць, што пілот памыляецца. І камп'ютар нават сам перадасць кіраванне іншаму камп'ютару, калі засумняваецца ў правільнасці сваіх жа рашэнняў. Менавіта таму авіятранспарт самы бяспечны транспарт.
    Па-сутнасці сучасны пілот кіруе не самалётам, а толькі дае каманды камп'ютару (аўтапілоту), які ўжо сам кіруе самалётам.
    Сучасныя самалёты гадзінамі ідуць без ўдзелу пілотаў, самі заходзяць на пасадку і садзяцца.
    Тым больш airbus, які флагман такіх распрацовак.
  • Найперш не галасі!
    17.05.2025
    Заўважце, як пададзена прычына экстранай пасадкі - клопат пра хворага чалавека на борце. І толькі. Праблема з чалавекам, з недаабследаваным пілотам.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць