Улада1616

Праўладны эксперт Шпакоўскі: больш за 20% беларусаў гатовыя са зброяй ваяваць з Расіяй

Тэлеканал RTVI узяў інтэрв’ю ў праўладнага палітолага Аляксандра Шпакоўскага. Некалі ён быў у апазіцыйным «Правым альянсе» і ахоўваў Аляксандра Мілінкевіча, а ў выніку зблізіўся з «еўразійцамі». Цяпер яго звязваюць са структурамі Міністэрства ўнутраных спраў.

Аляксандр Шпакоўскі. Фота ctv.by.

У Шпакоўскага спыталі, ці ёсць пагроза ў акупацыі Беларусі Расіяй. Вось што на гэта адказаў ён:

 «Я наўрад ці думаю, што ў Расіі нехта ўсур’ёз, апроч маргінальных вялікадзяржаўных чарнасоценцаў, не прадстаўленых на дзяржаўным узроўні, плануюць акупацыю Беларусі. Безумоўна, расійскай палітычнай эліце хацелася б атрымаць большы палітычны і эканамічны кантроль. Гэтыя патрабаванні даўно выказваліся. Мы не пайшлі на гэта і па сёння не ідзем.

Што тычыцца паглынання, то я не думаю, што гэта рэалістычна. Расіі, безумоўна, патрэбны голас у ААН. Расіі патрэбен саюзнік у Еўропе. Я не бачу прычын ісці на абвастрэнне.

Калі раптам у Расіі ва ўладзе апынуцца шалёныя людзі, у чым я сумняюся, то яны сутыкнуцца з вельмі сур’ёзным супрацівам у Беларусі. І гэта будуць не толькі беларускія нацыяналісты. Гэта будуць усе тыя, каму беларуская дзяржаўнасць дарагая.

Усе сацыялагічныя апытанні, ад афіцыйных да паўлегальных, паказваюць, што пераважная большасць (каля 60%) выступаюць за саюз з Расіяй, але з захаваннем уласнай дзяржаўнасці. Пазіцыю ўваходжання падтрымлівае 2-3% насельніцтва.

Пры гэтым абараняць краіну ад знешняга ўварвання гатовыя да 30% насельніцтва, а больш за 20% гатовыя са зброяй у руках абараняць краіну ў выпадку недружалюбных паводзін нашых усходніх суседзяў. Але гэтую магчымасць рашуча адкідваю, такога не можа быць».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць