Свет22

Расія рыхтуецца да бунтаў

МУС краіны прагназуе рост сацыяльнай напружанасці і перасцерагае пра небяспеку атак на мігрантаў.

МУС краіны прагназуе рост сацыяльнай напружанасці і перасцерагае пра небяспеку атак на мігрантаў.

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Міхаіл Сухадольскі.

«МУС не выключае дэстабілізацыі становішча і рост пратэстаў насельніцтва з-за эканамічнай сітуацыі ў краіне. (...) У краіне магчымае значнае павелічэнне маргінальных элементаў без сродкаў для існавання»
– адзначыў генерал. Па яго словах, варта рыхтавацца да росту пратэставых настрояў, выкліканых незадаволенасцю працаздольнага насельніцтва затрымкамі заробкаў і пагрозамі звальненняў, а таксама непапулярнымі антыкрызіснымі мерамі. Намеснік міністра папярэдзіў пра небяспеку «масавых несанкцыянаваных дзеянняў супраць мігрантаў».

Адначасова з прызнаннямі генерала памочнікі прэзідэнта Расіі па эканоміцы Аркадзь Дварковіч упершыню публічна заявіў, што бюджэт-2009 будзе дэфіцытным.

«Прынцыпова важна, як улада будзе рэагаваць на падобныя дзеянні» – піша з гэтай нагоды Газета.ru. Тое, што ўлада вуснамі міліцэйскага генерала называе людзей, якія заўтра могуць страціць працу і стануць патэнцыйнымі ўдзельнікамі акцыяў пратэсту, зразумела. Бо дзякуючы палітыцы Пуціна, сувязь паміж уладай і народам страчаная. Але і ўлада нагэтулькі ж маргінальная ў адносінах да народу, бо даўно жыве ў іншым вымярэнні.

Дыялог маргінальных адносна адно аднаго народу і ўлады непазбежны. І ён можа прыняць самую непрыемную форму.

«Галоўным вынікам гэтага дыялогу павінна прынцыповая змена рэжыму: народ паводле выключна фізіялагічных прычынаў («надта ж есці хочацца») вяртаецца ў расійскую палітыку. І ўлада болей не можа не лічыцца з гэтымі абставінамі. Сілавых метадаў вырашэння антыкрызісных праблем, роўна як і не падмацаваных рэальнасцю абяцаняў для утрыманая кантролю над краінай, уладам не хопіць»
– падсумоўвае Газета.ru.

Паводле Газета.ru

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць