Свет

Сталі вядомы дэталі знаходжання ў Балгарыі «агента ГРУ» са справы Скрыпалёў

Крыніца балгарскага выдання «24 гадзіны» сцвярджае, што адзін з магчымых удзельнікаў атручвання Скрыпалёў, што заехаў у Балгарыю пад псеўданімам Сяргей Фядотаў, у 2015 годзе зняў нумар у гатэлі «Арбіта», дзе знаходзіўся офіс балгарскага гандляра зброяй Эміліана Гебрава.

Па словах суразмоўцы выдання, у следства ёсць відэазапісы, на якіх расіяніна можна пабачыць на паркоўцы гатэля. Акрамя таго, улады высветлілі, што на тэрыторыю Балгарыі Фядотаў прыбыў на ўзятым у пракат аўтамабілі, піша выданне. Балгарскія сілавікі апавясцілі пра расследаванне брытанскіх дыпламатаў.

Вясной 2015 года Гебраў і яго сын адчулі сябе дрэнна на прыёме ў Сафіі. Пасля шпіталізацыі стан бізнэсмена пагоршыўся — ён трапіў у кому, з якой выйшаў праз месяц. У лютым галоўны пракурор Балгарыі Сацір Цацараў заявіў, што ў здзяйсненні злачынства падазраюць 45-гадовага Фядотава, які прыехаў у краіну незадоўга да атручвання Гебрава.

Выданне The Insider са спасылкай на даныя лабараторыі Хельсінскага ўніверсітэта пісала, што знойдзеныя ў ходзе даследавання сляды арганафасфатаў могуць казаць аб тым, што бізнэсмена атруцілі ядам «Навічок». Менавіта ён, паводле уладаў Вялікабрытаніі, выкарыстоўваўся ў Солсберы супраць экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі вясной 2018-га.

Па дадзеных Bellingcat і The Insider, пад псеўданімам Сяргей Фядотаў працаваў супрацоўнік ГРУ Дзяніс Сяргееў, і ён жа браў удзел у нападзе на Скрыпалёў. Пра яго дачыненне да атручвання ў Солсберы пісала і газета «Фонтанка» у кастрычніку 2018-га. Па яе версіі, Фядотаў прыехаў у Вялікабрытанію ў той жа дзень, што і падазраваныя Лонданам у атручванні Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць