Улада33

Лукашэнка раздаў ордэны і медалі вайскоўцам і ратавальнікам

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў больш за 20 чалавек ордэнамі і медалямі за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, значныя поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў і вайсковых часцей, заслугі ва ўмацаванні абараназдольнасці і падрыхтоўцы ваенных кадраў, выратаванне людзей на вадзе і падчас пажару.

Ордэна «За службу Радзіме» III ступені ўдастоены намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Андрэй Гурцэвіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Сяргей Лагадзюк, намеснік міністра абароны па ўзбраенні — начальнік узбраення Узброеных Сіл Сяргей Сіманенка.

Медалём «За выратаванае жыццё» ўзнагароджаны галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гомельскае абласное ўпраўленне МНС» Уладзімір Клімовіч, начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС» Максім Новікаў.

Сярод узнагароджаных медалём «За адзнаку ў воінскай службе» — намеснік начальніка 1-га аддзела 4-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Аляксей Ананенка, камандзір 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Аляксандр Трубека, начальнік аддзела Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Алег Чабатароў.

Медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» узнагароджаны аператыўны дзяжурны дзяжурнай змены цэнтра аператыўнага ўпраўлення Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Дзяніс Пракоф'еў.

Акрамя таго, ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» прысвоена начальніку штаба — першаму намесніку камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Віктару Гулевічу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць