Здарэнні1515

Кіроўца паскардзіўся на ДАІ праз абразлівы надпіс у пашпарце — «пятух»

«Атрымліваецца, у пашпарце можа хто захоча накрэмзаць і такім дакументам дазваляецца цалкам спакойна карыстацца!» — абураецца ў размове з AUTO.TUT.BY сталічны кіроўца Сяргей. Ён сцвярджае, што пасля таго, як яго дакументы на дарозе праверыла ДАІ, у пашпарце з'явіўся рукапісны надпіс «петух» («певень»). У справе разбіраўся Следчы камітэт, а цяпер — Упраўленне ўласнай бяспекі МУС Беларусі.

У канцы студзеня пасля паўночы мінчук Сяргей ехаў разам з пасажырам на Volvo S80 па МКАД. У раёне вуліцы Скарыны кіроўца спыніў аўтамабіль па патрабаванні інспектара ДАІ.

— Дакументаў на машыну і правоў пры сабе ў мяне не было, таму супрацоўніку міліцыі я перадаў для праверкі пашпарт, да гэтага перагартаў старонкі, каб нічога старонняга там не было. Інспектар адлучыўся да патрульнага аўто, але даволі хутка вярнуўся назад, аддаў пашпарт і дазволіў ехаць далей, — распавядае сваю версію таго, што адбылося, аўтаўладальнік Сяргей.

Мужчына ад'ехаў, але раптам падумаў, што неяк хутка яго адпусціў супрацоўнік міліцыі, яму гэта нават здалося падазроным. На ўсялякі выпадак ён папрасіў свайго пасажыра праверыць пашпарт.

— Глядзім — а там на другой старонцы ручкай напісана: «Петух!». Я выразна памятаю, што ніякіх запісаў там не было.

Вяртацца да ДАІ Сяргей не стаў, але проста так справу ён не пакінуў: напісаў у Следчы камітэт заяву аб пашкоджанні дакумента, як мяркуецца супрацоўнікам ДАІ, і папрасіў разабрацца і прыцягнуць да адказнасці вінаватую асобу. З-за абразлівага надпісу Сяргей лічыў, што пашпартам будзе немагчыма карыстацца.

Падчас праверкі следчыя прагледзелі відэазапісы з рэгістратара, які быў усталяваны ў Volvo Сяргея, а таксама з персанальных відэарэгістратараў супрацоўнікаў ДАІ. Але нічога падазронага там не знайшлі.

— Паведамілі мне, што пашпартам можна карыстацца далей. Надпісу «петух» яны там не знайшлі, а напісаны нібыта нейкія сімвалы, — кажа Сяргей.

Сяргей абураны сітуацыяй і вынікамі праверкі. Мяняць пашпарт ён пакуль што не плануе, «раз ужо дзяржава так лічыць».

Тым не менш следства накіравала матэрыялы справы ва Упраўленне ўласнай бяспекі МУС Беларусі — па факце магчымага ўнясення запісу ў пашпарт Сяргея, для праверкі законнасці спынення яго аўто і праверкі дакументаў у кіроўцы.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»46

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску уласнік гістарычнага будынка давёў яго да ручкі3

Бяляцкага вывозілі з калоніі ў Горках у бальніцу для асуджаных у Калядзічах1

«Хацеў даказаць, што буду жыць, як хачу». Былы палітвязень Кучук расказаў, як змагаўся ў турме супраць «нізкага статусу»4

МЗС Польшчы пра закрыццё мяжы: Думаем перш за ўсё пра дзяржаўную бяспеку, а не пра эканамічную выгаду або выдаткі6

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім22

Сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Кітая. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было16

Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю2

У Мінску значна павялічаць колькасць платных парковак2

Хто тая дзяўчына, што сядзела побач з Лукашэнкам на конкурсе «Міс Беларусь»? Раней іх не бачылі разам20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»46

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць