Грамадства99

З сайта «Мінск-Навіны» знікла скандальная калонка пра беларускую мову ў метро — але пасля вярнулася

Некалькі дзён таму грамадскасць абмяркоўвала калонку журналіста «Мінск-Навінаў» Міхаіла Міхайлава, у якой той прызнаваўся ў праблемах сацыялізацыі сваёй дачкі. Васьмігадовае дзіця жыве ў Беларусі, але не разумее беларускую мову і не можа даехаць з пукту А ў пункт Б на метро. 

Міхаіл Міхайлаў. Фота Minsknews.by

З гэтага Міхайлаў выводзіў выснову-прапанову, што ў метро варта замяніць беларускую мову на тую, якую разумее яго дачка. 

Перадрукаваная ў «Нашай Ніве» калонка сабрала шмат водгукаў, змест якіх збольшага зводзіўся да парадаў педагагічнага характару ў адрас бацькі. 

Але, як выявілася, з сайта «Мінск-Навінаў» скандальная калонка ў выніку знікла. Чаму так атрымалася? 

Генеральны дырэктар «Мінск-Навінаў» Юрый Казіятка патлумачыць выдаленне матэрыяла не здолеў. 

Але цікавую версію высунуў сам Міхайлаў. 

«Чаму выдалілі? Ну… Адбываецца ратацыя матэрыялаў. З'яўляюцца новыя, старыя прыбіраюцца», — патлумачыў ён. 

Ці не закранае выдаленне матэрыяла яго журналісцкі гонар? 

«Ды я і не бачыў асабліва… А чаму вас гэта турбуе? Гэта нашае прадпрыемства, нашыя справы. Вісеў ці не вісеў, прыбралі ці не прыбралі», — адрэзаў журналіст. 

***

Абноўлена: пасля публікацыі ў «Нашай Ніве» калонку вярнулі на сайт. 

Каментары9

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць