Tesla прэзентавала свой новы электрамабіль Model Y, які пазіцыянуецца як другая даступная мадэль у лінейцы кампаніі.
Design your Model Y at https://t.co/uK2DU5onT6 pic.twitter.com/MSuDjVmrV0
Першай кампанія выпусціць варыянт коштам 47 тысяч даляраў, прызначаны для далёкіх паездак — да 482 кіламетраў (300 міль) за адзін зарад. Яе продажы пачнуцца ўвосень 2020 года.
Стандартная версія Model Y (370 кіламетраў за адзін зарад) будзе каштаваць 39 тысяч даляраў і з'явіцца ў 2021 годзе.
Panoramic glass roof on Model Y
Як піша Techcrunch, вонкава Model Y падобная на першую даступную мадэль Model 3. Яна трохі большая і ў яе ёсць панарамны дах.
Каментары