Улада55

У мінусе

Золатавалютныя запасы скараціліся за снежань нават больш, чым паведамляў Белстат. Нацбанк скарэктаваў раней абвешчаныя лічбы. Рэзервы скараціліся за снежань на $714,3 млн (18,4%), а не на $582,6 млн (15,4%), як паведамлялася раней.

І гэта нягледзячы на прымусовую скупку валюты ў экспарцёраў у апошнія дні 2008 году. На 1 студзеня 2009 году яны склалі $3061,1 млн проці $4182,2 млн на 1 студзеня 2008 году. Такія звесткі падае Белстат.

Яны найбольшая лічба падзення за паўгоду: дагэтуль яны зменшыліся на $276,4 млн у лістападзе, на $68,1 млн у кастрычніку, на $459,7 млн у верасні і на $44,6 млн у жніўні. Усяго за пяць месяцаў яны скараціліся на $1431,4 млн. І тое толькі дзякуючы 1 млрд расійскага крэдыту, што быў атрыманы ў лістападзе.

Усяго за мінулы год ЗВР Беларусі зменшыліся на $1121,1 млн (26,8%), хоць у студзені-ліпені яны выраслі на $442 млн (10,6%).

Для параўнання: ва Ўкраіне, таксама ахопленай крызісам, ЗВР на канец году склалі 31,543 млрд даляраў і зменшыліся за год на 2,8%, або 918,8 млн даляраў. У нашых суседзяў падзенне рэзерваў было б таксама шпарчэйшым, калі б не 4,5-мільярдавы крэдыт МВФ.

Мяркуючы па першых днях студзеня, падзенне золатавалютных запасаў працягнецца. І 5 студзеня, і 6 студзеня попыт на валюту на біржы перавышаў прапанову. 5 студзеня — на $20 млн, а 6 студзеня — на $24 млн.

Каментары5

Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Не думайце, што гэта капейкі!3

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць