У Віцебскай вобласці на час пасяўной для дапамогі прыцягнуць 500 першакурснікаў
Усяго дадаткова каля 1,5 тысячы чалавек будуць дапамагаць аграрыям вобласці, піша БелТА.
«Усе арганізацыйныя пытанні па кадравым складзе вырашаны. Мы прыцягнулі з гарадоў дадаткова каля 1 тыс. чалавек, у асноўным механізатараў, і каля 500 чалавек задзейнічалі з навучальных установаў. Гэта хлопцы, якія маюць пасведчанне кіроўцы і здольныя кіраваць тэхнікай, і першакурснікі, задзейнічаныя на падсобных работах. Яны ўсе ўжо на месцах і ў працы», — падкрэсліў Мікалай Шарстнёў.
Каментары