Грамадства2424

У офісе Белсата ў Мінску — ператрус

Фота Барыса Гарэцкага

У офіс тэлеканала «Белсат» у Мінску на вуліцы Кастрычніцкай прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус, паведамляе БАЖ.

Як распавёў Tut.by супрацоўнік «Белсата» у Беларусі Аляксей Мінчонак, ператрус праходзіць у рамках расследавання справы па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу - паклёп.

— Я мала ведаю, але ведаю, што справа тычыцца адной з нашых навінаў пра «справу медыкаў».

Па стане на 11.00 у двары каля офіса «Белсата» сабраліся некалькі журналістаў тэлеканала і іншых СМІ. У пад'ездзе проста за дзвярыма стаіць сяржант міліцыі, які сказаў, што ў яго загад не прапускаць нікога, акрамя жыхароў, бо ў будынку вядуцца следчыя дзеянні.

Па словах журналіста «Белсата» Алеся Залеўскага, ператрус амаль напэўна звязаны з крымінальнай справай аб паклёпе, якую зараз расследуе Следчы камітэт.

Улетку Залеўскі падрыхтаваў відэасюжэт аб карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя, дзе паведамлялася аб затрыманні кіраўніка дзяржпрадпрыемства «Медтэхнацэнтр» Алега Шведа.

Але тэкставая версія на сайце тэлеканалу не адпавядала відэа. У тэксце паведамлялася, што затрыманы не толькі Алег Швед, але і яго брат Андрэй, кіраўнік Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

— Мы адразу, як заўважылі, далі абвяржэнне, выправілі памылку. Але Андрэй Швед напісаў заяву на імя Шуневіча — прыцягнуць мяне да адказнасці па двух крымінальных артыкулах — паклёп і дыскрэдытацыя дзяржаўных органаў.

Па словах Залеўскага, яго затым пачала ўзмоцнена правяраць падатковая. У лістападзе Следчы камітэт, па словах журналіста, пастанавіў, што няма падстаў пачынаць крымінальную справу. Аднак у студзені гэтага года мінская пракуратура сама завяла крымінальную справу па факце паклёпу, дадаў Залеўскі.

— Яны вярнулі справу назад у СК. І зараз ідуць усе працэсуальныя дзеянні наноў. Толькі нас ужо дапытваюць як сведак, а не проста бяруць тлумачэнні. Ужо былі допыты на камеру.

Па словах журналіста, следчыя зараз шукаюць чалавека, які выставіў на сайт тэкст пад відэасюжэтам.

— Яны рыхтуюць адпаведныя запыты ў Варшаву. Таму справа можа працягнуцца некалькі месяцаў.

Сведкамі праходзяць сам Залеўскі, аператар Аляксандр Любянчук, прадстаўнікі тэлеканала Аляксей Мінчонак і Ірына Слаўнікава.

Чаму трасуць «Белсат»? Тэлеканал напісаў пра затрыманне генерала Шведа, а гэта аказалася няпраўдай

Як выглядае офіс Белсата пасля ператрусу

Каментары24

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць