Грамадства1515

У Мінску выпусцілі налепку «Выконвай хуткасны рэжым» ФОТА

«Прыдумалі налепку «Выконвай хуткасны рэжым», памер яе 9,5 на 9,5 см, — піша заснавальнік крамы Symbal.by Павел Белавус. — Трэба ж неяк абараняць «хуткасны рэжым» ад русіфікацыі».

Фраза «Выконвай хуткасны рэжым» стала знакамітай пасля паслання Аляксандра Лукашэнкі да народа і парламента 19 красавіка гэтага года.

«Еду па дарозе. Траса, якую называюць прэзідэнцкай. Вывесілі табло «Выконвай хуткасны рэжым». Зразумела мне, што хацеў сказаць аўтар. Але едзе рускі чалавек або рускамоўны беларус: «Выконвай… Хуткасны… Але зразумеў, што «рэжым». Няўжо, думае, зноў пра дыктатуру Лукашэнкі. Што вы хацелі гэтым паказаць? 50% насельніцтва (з запасам кажу) зразумеюць, што патрабуе дарожнік або даішнік… Але астатнія ж не зразумеюць! Прыйшлося вярнуць назву нармальную».

Пасля гэтага выказвання дарожныя табло сталі масава пераводзіць на расейскую мову, між тым яны былі сярод апошніх бастыёнаў беларускай мовы ў публічнай прасторы.

Прагучала меркаванне, што гэтым выказваннем Аляксандр Лукашэнка спрабаваў залагодзіць кіраўніцтва Расіі. У прыватнасці, міністр культуры Расеі Мядзінскі выказваў заклапочанасць, што ў Беларусі «руская мова знікае з шыльдаў». Русіфікацыя Беларусі заўсёды была непісанай умовай фінансавай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі Масквой.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць