Усяго патроху11

Мінскае УКДБ прыцягвае інвестараў

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УКДБ.

«Упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці ў 2008 годзе прыцягнула ў эканоміку Br14,5 млрд. інвестыцый. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УКДБ.

Спрыяючы выкананню прынятай на III Усебеларускім народным сходзе праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2011 году, рэалізацыі шэрагу дзяржаўных праектаў і дапамогі айчынным вырабнікам упраўленнем КДБ па Мінску і Мінскай вобласці прыцягнута Br14,5 млрд інвестыцый, прадухілена нанясенне эканамічнае шкоды дзяржаве на суму каля Br1,5 трлн, вернута ў даход дзяржаве Br8,2 млрд, — адзначылі ў ведамстве».

Гэта не кепікі. Гэта цытата з сённяшняга паведамлення агенцтва БЕЛТА. З нагоды (!) 91-й гадавіны ўтварэння Ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Дарэчы, з яго можна даведацца, што гордыя нашчадкі традыцый 1918 і 1937 гадоў — а ганарацца ж, раз не ўстыдаюцца выводзіць свой радавод ад ЧК і НКВД — не толькі ў бізнэсе далі жару, але і правялі «агляды-конкурсы кулінарнага майстэрства» ды іншае ды іншае.

Адным словам, калі верыць акулам пяра ад прэс-службы ГБ, сядзяць у завулку Казлова на ўсе рукі майстры.

Цяпер застаецца, каб дзеля росквіту краінавага маркетынгу сп.Раманчук параіў лорду Бэлу распаўсюдзіць гэтае паведамленне на свет цэлы. Інвестары ў чаргу ўстануць каля заходніх варотаў нашай еўрапейскае бацькаўшчыны. Будуць прасіцца таксама ўнесці лепту ў выкананне рашэнняў Усебеларускага народнага сходу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць