Улада2121

Расійскі мільярдэр пракаментаваў свой падарунак Лукашэнку

Прэзідэнт міжнароднай групы кампаній «Арэці» Ігар Макараў лічыць за лепшае дарыць ровар шматлікім сваім сябрам і партнёрам. Пра гэта ў каментары Tut.by напісаў прадстаўнік Макарава.

Ён нагадаў, што Ігар Макараў, у мінулым член алімпійскай зборнай СССР, майстар спорту міжнароднага класа сёння з'яўляецца ганаровым прэзідэнтам Расійскай федэрацыі веласпорту і ўваходзіць у склад кіраўніцтва Міжнароднага саюза веласіпедыстаў і ў яго абавязкі ўваходзіць развіццё і папулярызацыя веласіпеднага спорту ва ўсім свеце, у тым ліку у Рэспубліцы Беларусь. Ён таксама лічыць, што гэта найлепшы від актыўнага адпачынку.

Чытайце таксама:

Ровар, на якім Коля Лукашэнка катаўся ў Балбасаве, каштуе некалькі тысяч еўра

Эйсмант: «Ровары Лукашэнку падарыў бізнэсмен Макараў». Расказваем, хто такі Макараў

«Менавіта таму многім сваім сябрам і партнёрам ён лічыць за лепшае дарыць ровар, які, на яго думку, здольны зрабіць насычанае жыццё занятага чалавека больш збалансаваным і здаровым», — сказаў прадстаўнік Макарава.

Па ініцыятыве бізнэсмена на працягу ўжо многіх гадоў рэалізуецца праграма па аказанні матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі велафедэрацыям і спартыўным школам, якія займаюцца развіццём веласпорту па ўсім свеце, у тым ліку ў роднай для яго Рэспубліцы Беларусь.

На днях стала вядома, што Ігар Макараў падарыў дарагія ровары Аляксандру Лукашэнку і яго малодшаму сыну. Ці кіраўнік дзяржавы ўжо сплаціў падатак з падарунка ад асобы, якая не ёсць яго блізкім сваяком, пакуль не паведамлялася.

У сакавіку 2019 года Макараў падарыў прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву «ровар найноўшай мадыфікацыі» і атрымаў магчымасць распрацоўваць нафтавае радовішча Узында на Каспіі.

Ігар Макараў займае 48 месца ў рэйтынгу 200 найбагацейшых бізнэсменаў Расіі. Яго багацце ацэньваецца ў 2,1 млрд даляраў.

У свой час Макараў пастаўляў газ у Беларусь, займаўся будаўніцтвам і вёў іншыя бізнэсы ў краіне. З 2005 года ён з'яўляецца ганаровым консулам Беларусі ў Маскве.

Апытанка

Каментары21

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць