Улада3838

Эйсмант: «Ровары Лукашэнку падарыў бізнэсмен Макараў». Расказваем, хто такі Макараў

Фота група Укантакце «Народныя навіны Віцебска»

У суботу, 1 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў гарадскі пасёлак Балбасава. У пасёлак ён прыехаў на ровары з Александрыі. Велапрагулка кіраўніка дзяржавы склала каля 30 км.

У інтэрнэт трапілі фоты, як Аляксандр Лукашэнка з Мікалаем і групай набліжаных да яго асоб едзе на веласіпедзе па бязлюдных вуліцах былога вайсковага гарадка.

Журналісты ідэнтыфікавалі марку ровараў «прэзідэнцкай каманды». Гэта не звыклыя беларускія, а дарагія маркі.

Ровар, на якім Коля Лукашэнка катаўся ў Балбасаве, каштуе некалькі тысяч еўра

Kp.by удакладніла ў прэс-сакратара прэзідэнта, што за ровары ў Аляксандра Лукашэнкі.

— Давайце ў пытанні пра дарагія ровары адразу кропкі над «і» расставім … Для пачатку падкрэслю асобна: на ровары, коштам якіх так зацікавіліся некаторыя СМІ, дзяржава не выдаткавала ні капейкі, — патлумачыла Наталля Эйсмант. — Гэта не сакрэт: ровары, пра якія ідзе гаворка, Аляксандру Рыгоравічу падарыў яго сябар, бізнэсмен Ігар Макараў. Чалавек, усё жыццё які прысвяціў веласпорту, член Алімпійскай зборнай каманды СССР, ганаровы прэзідэнт Федэрацыі веласіпеднага спорту Расіі. Робячы такія падарункі прэзідэнту і яго сыну, ён хацеў такім чынам далучыць іх да гэтага віду спорту. Трэба сказаць, у яго атрымалася! Аляксандра Рыгоравіча можна ўбачыць і на мінскім велатрэку. Ды і ў цэлым трэніроўкі на ровары сталі рэгулярнымі ў спартыўным графіку прэзідэнта. І яшчэ я адзначу, што гэтыя ровары не былі адзінымі падоранымі Ігарам Сяргеевічам, і вялікая іх частка была перададзена нашым спартсменам — у нацыянальную зборную, — сказала Эйсмант.

Хто такі Макараў? Эйсмант сказала пра «Ігара Сяргеевіча», але, мусіць, меўце на ўвазе Макараў Ігар Віктаравіч.

57-гадовы Ігар Макараў ад 2015 года ўзначальвае групу кампаній «Арети» — лёгка заўважыць, што гэта анаграма ад «Итера». Гэтая апошняя назва дагэтуль памятаецца многім. Макараў стварыў «Ітэру» ў 1992 годзе, якая праводзіла часта непразрыстыя аперацыі з перапродажам газпромаўскага газу («Газпром» — дзяржаўная расійская кампанія).

Ад 2013 года асноўныя нафтагазавыя актывы «Ітэры» перайшлі пад кантроль іншага расійскага дзяржаўнага маманта — «Роснефті». А Макараў зрабіў рэбрэндынг «Ітэры». У Мінску «Ітэра» атрымлівала выгадныя пляцоўкі пад забудову. Але калі пасля крызісу 2008—2009 гадоў у яе пачаліся фінансавыя цяжкасці, яна не змагла рэалізаваць мегапраект — забудову былога аэрапорта Мінск-1. 

Ад 2005 года Макараў стаў ганаровым консулам Беларусі ў Маскве. Ён атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі медаль Францішка Скарыны і ордэн Дружбы народаў.

Каментары38

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць