Меркаванні

На што разлічваў Нацбанк год таму і што выйшла

Памер золатавалютных рэзерваў, напрыклад, чакаўся на канец 2008 году на ўзроўні $5,5 млрд, атрымалі ж толькі 3 мільярды.

Памер золатавалютных рэзерваў, напрыклад, чакаўся на канец 2008 году на ўзроўні $5,5 млрд, атрымалі ж толькі 3 мільярды.

Згодна з асноўнымі накірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі на 2008 год рост валавога ўнутранага прадукту павінен быў скласці 11%. Па выніках году гэты паказчык апынуўся на 1% меншым - і ён яшчэ можа быць перагледжаны ў бок змяншэння пасля таго як будуць дакладна вядомыя вынікі працы сельскай гаспадаркі ў 4-м квартале.

Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) краіны на канец году паводле нацыянальнай методыкі прагназаваліся на ўзроўні $5,5 млрд. Сусветны фінансавы крызіс парушыў гэтыя прагнозы — па стандартах МВФ на 1 студзеня 2009 года ЗВР склалі $3061,1 млн.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю прагназавалася ў памеры ‑$1,4 млрд, аднак па стане на лістапад 2008 году яго памер дасягнуў амаль 4 мільярдаў. Менавіта неабходнасцю ратавання айчынных экспарцёраў абгрунтавалі ўлады надзвычай непапулярную меру — аднаразовую дэвальвацыю рубля, праведзеную акурат на навагоднія святы.

Інфляцыя планавалася ў межах 6‑8%, аднак па выніках мінулага году яе памер больш чым удвая перавысіў мінімальны прагназаваны паказчык — 13,3%.

Стаўка рэфінансавання 17 снежня 2008 году ўзнялася да 12%, а з пачатку 2009 году да 14% супраць прагназаваных 7‑9%.

Такім чынам Нацбанк спрабаваў ажывіць зацікаўленасць насельніцтва да банкаўскіх дэпазітаў. З гэтай жа прычыны выраслі і стаўкі гадавых па тэрміновых укладах. Згодна планаў памер працэнтных ставак па крэдытах для нефінансавага сектара мусілі скласці 10‑12% гадавых. Выйшла ж так, што працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць выраслі ў сярэднім да 20-25%, на набыццё аўто — да 30%. Варта адзначыць, што большасць беларускіх банкаў прыпынілі на няпэўны час выдачу крэдытаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць