Грамадства22

Пуцін: Мы не «грохнулі» валюту, як некаторыя

Расійскія ўлады свядома не пайшлі на аднамомантную дэвальвацыю нацыянальнай валюты, заявіў прэм’ер‑міністр краіны Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Блумберг.

Расійскія ўлады свядома не пайшлі на рэзкае аслабленне нацыянальнай валюты, заявіў прэм’ер‑міністр краіны Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Блумберг.

«Што тычыцца аслаблення нацыянальнай валюты, што тычыцца рэзерваў, мы ж не зрабілі так, як у некаторых краінах зрабілі. Мы не «грохнулі» нацыянальную валюту з сёння на заўтра. Мы гэта ўсё рабілі плаўна і акуратна», — цытуе вытрымкі з інтэрв’ю прэм’ер‑міністра Расіі РІА Новости.

«Свядома пайшлі на тое, каб траціць золатавалютныя рэзервы, даць магчымасць удзельнікам эканамічнай дзейнасці, уключаючы і грамадзян, усвядоміць працэсы, якія адбываюцца, і прыняць адпаведныя рашэнні:
каму куды пайсці, у якую валюту, у рублях застацца, пайсці ў долары, у еўра, яшчэ нешта зрабіць, сысці ў нерухомасць, і гэтак далей», — падкрэсліў У.Пуцін.

З лістапада 2008 года, калі Цэнтрабанкам Расіі было прынята рашэнне аб «плаўным» аслабленні нацыянальнай валюты, расійскі рубель аслабеў да бівалютнага кошыка больш чым на 23% (з 30,40 рубля). Паскораная дэвальвацыя ў першы працоўны тыдзень 2009 года справакавала маштабныя спекуляцыі, у выніку Банку Расіі давялося прадаць з міжнародных рэзерваў, паводле ацэнак экспертаў, каля 35 млрд. долараў.

У канцы мінулага тыдня Цэнтрабанк аб’явіў пра заканчэнне перыяду паскоранай дэвальвацыі і ўстанавіў верхнюю мяжу бівалютнага кошыка, які на 55% складаецца з долара і на 45% з еўра, на ўзроўні 41 рубля, што адпавядае прыкладна 36 рублям за долар. Эксперты прагназуюць, што курс расійскага рубля будзе працягваць зніжэнне і да сярэдзіны лютага можа наблізіцца да верхняй мяжы калідора.

У Беларусі ўладамі было прынята рашэнне аб правядзенні рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля. З 2 студзеня афіцыйны курс нацыянальнай валюты ўпаў адразу на 20,5% у дачыненні да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Эксперты зазначаюць, што рэзкая дэвальвацыя спарадзіла ў Беларусі моцны недавер насельніцтва да эканамічных заяў уладаў, нацыянальнай валюты, выклікала імклівы рост цэн, адток укладаў і шэраг іншых негатыўных сацыяльных наступстваў.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў 13 студзеня мінскае прадпрыемства «Белкамунмаш», у дачыненні да праведзенай дэвальвацыі заявіў: «Мы адкрыта сказалі, чаму дэвальвавалі валюту. І пытанне не толькі ў МВФ. Для мяне галоўнае — захаваць вытворчасць. Няхай нават мы недзе зарплату крыху недаатрымаем, гэта ж год‑паўтара. А далей што? Захаваць вытворчасць. І людзей на гэтых вытворчасцях. А не гэтыя рублі там, курсы і г.д.».

«Што тычыцца дэвальвацыі, то якая тут небяспека для чалавека? Кажуць, цэны падскочаць. Але ў свеце цяпер ідзе тэндэнцыя падзення цэн, — сказаў А.Лукашэнка. — Людзі няхай самі робяць высновы ў гэтай сітуацыі. Гэта іх справа абменьваць ці не абменьваць. Тут няма ніякага падману, няма ніякай выгоды з боку дзяржавы. Наша выгода — у захаванні вытворчасці, таму што гэта працоўныя месцы, гэта людзі».

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ19

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць