Расія даслала на парад у Мінск самалёты і ракеты нашмат магутнейшыя за тыя, якія ёсць на ўзбраенні беларускай арміі

Удзел у парадзе 3 Ліпеня ў Мінску рэкордна вялікай колькасці расійскіх самалётаў, у тым ліку суперсучасных знішчальнікаў і стратэгічных бамбавікоў, — гэта несумненны сігнал.
Як і праезд «Іскандэраў», якія, як мы памятаем, не варта смяшыць.
Масква гэтымі самалётамі і ракетамі пасылае недвухсэнсоўны сігнал заходнім суседзям Беларусі. Але і для беларусаў такі парад — нагода задумацца. Ці шмат вы знойдзеце сталіц, у цэнтры якіх на Дзень Незалежнасці пралятае і праязджае тэхніка суседняй дзяржавы, нашмат больш магутная за ўзбраенні арміі тваёй краіны?
Каментары