Здарэнні77

У дзіцячым лагеры пад Чавусамі пабіліся п'яныя важатыя

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зара» (Чавускі раён) уначы на 8 ліпеня пабіліся п’яныя важатыя. Супрацоўнікі лагера вырашылі адзначыць заканчэнне змены, але не змаглі вырашыць, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей, піша Еўрарадыё.

«Закрыццё змены скончылася п’яным мардабоем. Дзеці цэлыя. Твары адзін аднаму начысцілі педагогі. Яны не падзялілі, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей. Раніцай пачаліся разборкі», — апісвае падзеі суполка «Чаусы Online» «УКантакце».

«Прымірыць педагогаў спрабаваў нарад з Чавускага РАУС. Пры тым што ў лагеры ёсць свой дзяжурны міліцыянер, але самастойна ён не рызыкнуў», — дадае дэталяў тэлеграм-канал «Nexta Lite».

У лагеры «Зара» пацвердзілі, што бойка паміж важатымі сапраўды была. Але «п’яны мардабой» адмаўляюць.

«Быў адбой, дзеці спалі, дзяжурныя сядзелі на паверхах, — распавядае дырэктар лагера «Зара» Аляксандр Жукоўскі. — Адзін выхавальнік намазаў зубной пастай іншага, калі той спаў. А той, можа спрасоння, не зразумеў… накінуўся і ўдарыў кулаком у твар. Застаўся сіняк. Выхавальнікі напісалі тлумачальныя лісты, заявы ў міліцыю ніхто не падаваў з іх. Той, які ўдараў, распавёў, што да гэтага выпіў крыху піва».

Педагогаў на працу набіраюць з ліку студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Важатыя, якія ўчынілі бойку, больш на працу ў лагер не трапяць. 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць