Улада99

З афіцыйнага Саюза пісьменнікаў са скандалам выключылі Славаміра Антановіча. Чаргінец: Ён элементарнае трапло

У пачатку ліпеня з шэрагаў Саюза пісьменнікаў Беларусі выключылі 64-гадовага Славаміра Антановіча. Сярод яго самых вядомых твораў — гістарычны раман «Пятро Машэраў».

Славамір Антановіч. Фота Вікіпедыя.

«Наша Ніва» спытала ў кіраўніка СПБ Мікалая Чаргінца, за што ж быў выключаны Антановіч.

«За паклёп. Антановіч неаднаразова дапускаў такія дзеянні, але пасля таго, як спачатку Смалявіцкі раённы суд, а потым Мінскі абласны выявілі ў ягоных словах паклёп, было вырашана прыбраць яго з ліку сяброў СПБ», — тлумачыць ён.

Справа ў тым, што ў адной са сваіх публікацый Антановіч напісаў, што Чаргінец меў дачыненне да арышту невінаватых у забойстве людзей у Мазырскім раёне. Але Чаргінец даказаў, што на той час нават не працаваў у органах МУС.

«Ягоныя паводзіны заўсёды былі для нас непрымальнымі. Ён заўсёды ходзіць п’яны, то прадстаўляўся, што ён быў памочнікам Машэрава, то казаў, што расследаваў смерць Машэрава… Ён элементарнае трапло! Ёсць у нас ліст ягонай роднай сястры на дваццаці старонках, калі яго чытаеш, то жах бярэ. Яна піша, што гэты звер ёй пагражае, п’е, прыводзіць розную шваль у кватэру маці, сваякоў параўноўвае з быдлам», — працягвае Чаргінец.

«Ён хваліўся, што працаваў памочнікам прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага. Сапраўды, адпрацаваў пару месяцаў, але потым яго выперлі адтуль. Я размаўляў са старшынёй Канстытуцыйнага суда Пятром Міклашэвічам, бо Антановіч хваліўся, што быў палкоўнікам юстыцыі ў пракуратуры. Выдаў нават кнігу, дзе ён на вокладцы ў форме палкоўніка, але ён і блізка не мае гэтага звання! Трапло і хвалько. І няважна, якіх ён поглядаў. Ён жа ўладу не чапае, а апазіцыю крытыкуе», — расказаў кіраўнік СПБ.

Сам Славамір Антановіч мяркуе, што яго не маглі выключыць з СПБ. Бо літаральна за два дні да паседжання прэзідыума Саюза сам напісаў заяву на выхад з арганізацыі.

«У сувязі з тым, што стыль кіраўніцтва творчай арганізацыі не адпавядае патрабаванням заканадаўства і творчаму характару пісьменніцкай дзейнасці, прашу лічыць мяне выбылым з членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з 09.07.2019 года», — было напісана ў заяве Антановіча.

Тым не менш галасаванне аб выключэнні Антановіча з сяброў арганізацыі ўсё ж адбылося. З усіх членаў прэзідыума ўстрымаліся толькі Анатоль Зэкаў і Уладзімір Ліпскі. Астатнія падтрымалі пазіцыю Чаргінца.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў46

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць