Усяго патроху44

Барселона, Берлін і Рым змагаюцца з нашэсцем дзікоў

Дзікія свінні сталі рэальнай пагрозай для Барселоны і іншых еўрапейскіх гарадоў, піша Guardian.

«Апошнія 10 гадоў Барселона адчайна шукае спосаб перадухіліць рассяленне дзікоў у заваленых апалым лісцем ваколіцах горада Калсерол, дзе сярод іншых жывуць футбалісты, банкіры і знакамітасці», - адзначае выданне.

Паводле афіцыйных звестак, толькі ў 2016 годзе паліцыя Барселоны зарэгістравала 1187 зваротаў жыхароў, якія скардзіліся на дзікоў, якія корпаюцца ў смецці, нападаюць на сабак, ядуць каціную ежу, перашкаджаюць дарожнаму руху і бягуць пад колы аўтамабіляў.

Выданне нагадвае, што дзікі добра прыстасаваны практычна да любога прыроднага асяроддзя. Але апошнім часам усё больш гэтых жывёл выбіраюць гарады. «У Барселоне і Берліне, Х'юстане і Ганконгу групы дзікоў можна заўважыць у любы час сутак. У Рыме, дзе я жыву, дзікі, якія корпаюцца ў кучы смецця, сталі сімвалам горада», — піша аўтар.

Паводле яго слоў, павелічэнне папуляцыі гэтых жывёл у гарадскіх умовах выклікае пытанне, што чалавецтва набліжаецца да мяжы урбанізацыі. «Гэта праблема, якую мы па сутнасці стварылі самі. Гарадское разрастанне выштурхоўвае жывёл з месцаў іх пражывання, якія змяншаюцца, і прымушае іх жыць побач з намі», — піша Guardian.

Аўтар папярэджвае, што дзікі могуць пераносіць небяспечныя хваробы і выклікаць смяротныя аварыі.

Спробы выгнаць іх з гарадоў дагэтуль не былі паспяховымі. У Берліне мясцовыя ўлады плацяць грошы людзям, якія адстрэльваюць дзікоў у сталіцы, але ўсё яшчэ каля трох тысяч дзікіх свіней жывуць у зялёных зонах горада, паведамляе выданне.

У Барселоне ўлады спрабуюць кантраляваць іх папуляцыю шляхам своечасовага вывазу смецця і высечкі зялёных насаджэнняў уздоўж дарог і паркаў. Колькасць кантактаў з дзікамі ў горадзе скарацілася ўдвая, але ўсё яшчэ застаецца значнай.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі8

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Навошта Трампу Лукашэнка?10

Іран раніцай атакаваў Ізраіль найноўшымі балістычнымі ракетамі3

Міністра культуры Чарнецкага завезлі ў івацэвіцкую калонію і паказалі спектакль8

Несуцяшальны прагноз надвор'я на канец чэрвеня3

Пад акупаваным Такмакам палае расійскі эшалон з цыстэрнамі

Стала вядома імя яшчэ аднаго палітвязня са спіса Келага4

Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»4

Трамп запосціў фота Святланы і Сяргея Ціханоўскіх26

Пракоп'еў: У Ціханоўскага ёсць амаль усё, апроч разумных дарадцаў. Прапаную сваю дапамогу33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі8

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць