Як у Hugo Boss. «Камволь» будзе шыць мужчынскія касцюмы за 900 рублёў
«Камволь» збіраецца скарыць еўрапейскі рынак мужчынскімі касцюмамі. Абяцае, што па якасці яны будуць не горшыя, чым у Hugo Boss, якія прадаюцца ў Лондане за 700 фунтаў.
«Будзем вырабляць пад сваёй маркай мужчынскія касцюмы, і не такія, якія вы можаце бачыць у сталічных універмагах, вырабленыя іншымі беларускімі прадпрыемствамі. Напаўняльнасць нашага брэнда, яго палітыка — параўнанне з ручной зборкай машыны элітнага класа. «Паршэ», да прыкладу», — распавёў газеце «Беларусы і рынак» генеральны дырэктар камбіната Анатоль Суботка.

Касцюм з папярэдняй калекцыі «Камволя».
Беларускія косюмы прэміум-класа будуць каштаваць 900 рублёў.
Прадпрыемства збіраецца стварыць сваю сетку крамаў у Еўропе. Ужо зарэгістраваны гандлёвы знак.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары